У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Лют 2017

Лукашэнка аб выбудоўванні адносін з Захадам: Хачу, каб убачылі ў Беларусі незалежную суверэнную дзяржаву

Лукашэнка аб выбудоўванні адносін з Захадам: Хачу, каб убачылі ў Беларусі незалежную суверэнную дзяржаву

3 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка хоча, каб пры выбудоўванні адносін Захад убачыў у Беларусі незалежную суверэнную дзяржаву. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу, каб убачылі ў Беларусі суверэнную, незалежную дзяржаву, больш нічога ад Захаду не хачу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Адно з зададзеных Прэзідэнту пытанняў датычылася двухбаковых адносін з Германіяй. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь закупляла нямала нямецкага абсталявання для прадпрыемстваў, выкарыстоўвала германскія крэдыты, сёння нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы мадэрнізуюцца за кошт гэтага.

"Мы вельмі хацелі б перайсці на адкрыты дыялог і дамовіліся, нарысавалі пэўную дарожную карту, як жыць будзем далей, - сказаў Прэзідэнт. - Мы высокатэхналагічная краіна, вы - супервысокатэхналагічная, немцы далёка наперад пайшлі. Нам патрэбны высокія тэхналогіі, энергазберагальныя, рэсурсазберагальныя, і мы гатовы ў гэтым напрамку працаваць. Больш таго, ведаю, немцы хацелі б паўдзельнічаць у прыватызацыі некаторых прадпрыемстваў. У нас не забаронена прыватызацыя любога прадпрыемства, але я выклаў свае падыходы, дакладна так як бачу іх у адносінах да Расіі. Трэба садзіцца і дагаворвацца".

Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі з'явілася шмат прадстаўнікоў нямецкіх дзелавых колаў. "Я з некаторымі з іх сустракаўся, і мы цяпер вядзём перагаворы па стварэнні новых прадпрыемстваў, - расказаў Прэзідэнт. - Таму я хачу, каб вы нарэшце ўбачылі ў Беларусі сучасную незалежную дзяржаву і ўсё, што з гэтага вынікае. Больш я нічога ад Захаду не хачу. А калі вы думаеце, што Лукашэнка развярнуўся і пайшоў на Захад, слухайце, гэта для наіўных. Я разумею: ніхто мяне там не чакае, я абсалютна нікому там не патрэбны, як і Беларусь з нейкім канкурэнтным таварам там таксама не патрэбна. Там ёсць Германія, Францыя... Давайце нармальныя адносіны падтрымліваць і вырашаць праблемы, з якімі сутыкнуліся. Можа, мы вам у нечым будзем карыснымі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс