У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Лют 2018

Лукашэнка аб судзействе ў адносінах да Кушніра: выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу

Лукашэнка аб судзействе ў адносінах да Кушніра: выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў судзейства ў адносінах да беларускага фрыстайліста Антона Кушніра на Алімпіядзе ў Пхёнчхане: выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны проста, адкрыта вам скажу як чалавек, які крыху ў гэтым разбіраецца, выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фрыстайл - гэта такі від спорту, дзе любая памарка дорага абыходзіцца, асабліва на Алімпіядзе. Таму неабходна моцная псіхалагічная ўстойлівасць спартсмена. У гэтых адносінах Антон Кушнір заўсёды вызначаецца высокай стабільнасцю ў сваіх выступленнях, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Жалезабетонны мужык, ён не робіць ніякіх памылак. Яны зразумелі, што гэта не проста фіналіст, гэта зноў чэмпіён Алімпійскіх гульняў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў складзе судзейскай калегіі былі ў тым ліку прадстаўнікі Расіі, Кітая і Швейцарыі. "Усе яны працягнулі ў фінал сваіх спартсменаў, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Яны яго (Антона Кушніра. - Заўвага БЕЛТА) паспрабавалі выкінуць у першай спробе кваліфікацыі, а ў другой ім проста нічога не заставалася, як зрабіць яго сёмым, таму што шэсць праходзілі".

"Калі б разумныя былі, то хаця б у фінал пусцілі. Але яны разумелі: пусці яго ў фінал - усім будзе труба. І зноў беларусы два золата, як і на мінулай Алімпіядзе, могуць заваяваць", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што ў любым відзе спорту лідараў сезона імкнуцца не выкідваць са спаборніцтваў яшчэ на этапе кваліфікацыі, таму што выступленні такіх спартсменаў уяўляюць інтарэс для гледачоў, балельшчыкаў. "Тут і з гэтым не палічыліся, хоць імя яму тут не патрэбна было. Ён выдатна выканаў два скачкі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Аб суддзях: я магу зразумець швейцарцаў, не вельмі разумею нашых сяброў кітайцаў, і адмаўляюся наогул разумець нашых старэйшых братоў - расіян. Ну, прайшоў Бураў (расійскі фрыстайліст. - Заўвага БЕЛТА), трэба другога расіяніна зацягнуць. Цаной беларуса!? Навошта? Вось маральная пазіцыя суддзяў. Таму гэта непарадак, я інакш растлумачыць не магу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка параіў Антону Кушніру не расстройвацца, паколькі наперадзе ў яго жыцці будзе яшчэ шмат спаборніцтваў. Ён таксама выказаў надзею, што беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка, які прайшоў у фінал, зможа паспяхова выступіць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс