Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Oct 2017

Лукашэнка аб развіцці ЖКГ: Не магу дапусціць бескантрольнага стану спраў у жыццёва важнай галіне

Лукашэнка аб развіцці ЖКГ: Не магу дапусціць бескантрольнага стану спраў у жыццёва важнай галіне

20 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны заявіў, што не можа дапусціць бескантрольнага стану спраў у гэтай жыццёва важнай галіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ураду, мясцовым уладам неабходна добра падумаць і ўзважыць, што канкрэтна трэба зрабіць для аптымальнага вырашэння абазначаных праблем. Я не магу дапусціць бескантрольнага стану спраў у жыццёва важнай галіне. Такія сферы, як цеплазабеспячэнне, водазабеспячэнне, капітальны рамонт дамоў, у любым выпадку павінны заставацца пад кантролем дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што патрабаванні людзей з кожным годам будуць толькі ўзрастаць, асабліва пры павелічэнні цэн на паслугі. "Гэта нармальна, так і павінна быць, час не стаіць на месцы", - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў удзельнікаў семінара да актыўнай работы па навядзенні парадку ў жыллёва-камунальнай сферы. "Трэба мець канкрэтны план па нармалізацыі работы - і ў кампаніях, якія на месцах аказваюць паслугі ў сферы ЖКГ, і вам асабіста, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Вы, прысутныя ў гэтай зале, з'яўляецеся прадстаўнікамі ўлады ў цэнтры і на месцах. Улада даецца законам, каб энергічна дзейнічаць у інтарэсах дзяржавы, грамадства, асобы, прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні".

Усё, што абмяркоўвалася на рэспубліканскім семінары аб развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, Прэзідэнт даручыў давесці да ведама кожнага работніка галіны, каб кожны разумеў важнасць працэсаў, што адбываюцца ў сістэме. "З гэтага пачынаецца карпаратыўны дух і гатоўнасць да выканання пастаўленых задач. Бо толькі ад нас саміх залежыць узровень нашага дабрабыту і ўпэўненая будучыня краіны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі