У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Кст 2019

Лукашэнка аб патрабаваннях да ўпраўленцаў: лідарства, падрыхтаванасць і амбіцыйнасць

Лукашэнка аб патрабаваннях да ўпраўленцаў: лідарства, падрыхтаванасць і амбіцыйнасць

18 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прад'яўляе самыя высокія патрабаванні да падрыхтоўкі будучых упраўленцаў. На гэтым ён акцэнтаваў увагу сёння ў час наведвання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнта праінфармавалі аб тым, як вядзецца падрыхтоўка кадраў у Інстытуце дзяржслужбы, Інстытуце кіраўніцкіх кадраў, Навукова-даследчым інстытуце тэорыі і практыкі дзяржкіравання, а таксама як працуе Цэнтр суправаджэння АІС "Рэзерв".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што будучыя ўпраўленцы павінны валодаць усебаковымі ведамі, у тым ліку ў сферы ІТ-тэхналогій, але гэта не значыць, што ў Акадэміі трэба рыхтаваць праграмістаў. "Мы рыхтуем упраўленцаў і кіраўнікоў", - заўважыў Прэзідэнт. Гаворачы аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да іх, ён вылучыў у першую чаргу тры пазіцыі - лідарства, падрыхтаванасць і амбіцыйнасць.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць адбору будучых студэнтаў і слухачоў Акадэміі кіравання, каб атрыманыя імі веды ў далейшым эфектыўна выкарыстоўваліся ў вырашэнні пастаўленых задач.

Разам з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць падрыхтоўкі ў сценах ВНУ высокага ўзроўню спецыялістаў эканамічнай накіраванасці. "Трэба стварыць добрую кампактную праграму для падрыхтоўкі эканамістаў, - сказаў ён. - Эканоміка патрэбна ўпраўленцам". Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба зрабіць акцэнт на навучанне замежнымі мовамі.

На сустрэчы размова ішла аб тым, каб больш актыўна выкарыстоўваць даныя банка таленавітай моладзі. "Сярод гэтых таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі важна знаходзіць лідараў і рыхтаваць іх як будучых упраўленцаў", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс