У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліп 2017

Лукашэнка аб ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях": Беларусь павінна скарыстацца гістарычным шанцам

Лукашэнка аб ініцыятыве

11 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь павінна скарыстацца гістарычным шанцам у плане свайго актыўнага ўдзелу ў кітайскай ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, дасягнуты высокі ўзровень давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітаем патрабуе павышанай увагі як да рэалізацыі двухбаковых праектаў, так і да ўзаемадзеяння ў рамках маштабных інтэграцыйных аб'яднанняў. "Асабліва гэта датычыцца ініцыятывы Старшыні КНР Сі Цзіньпіна "Адзін пояс і адзін шлях". Беларусь павінна скарыстацца гістарычным шанцам і стаць важным транзітным, лагістычным, вытворчым, тэхналагічным звяном гэтага новага транскантынентальнага інтэграцыйнага праекта", - сказаў беларускі лідар.

Дзейсным інструментам, адзначыў Прэзідэнт, павінен стаць індустрыяльны парк "Вялікі камень", названы Сі Цзіньпінам "жамчужынай эканамічнага пояса Шаўковага шляху". "Яго неабходна выкарыстоўваць для прыцягнення самых перадавых тэхналогій і вытворчасцей з усяго свету. Падкрэсліваю: з усяго свету, а не толькі з Кітая! Умовы для гэтага створаны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нам там не склады патрэбны. Нам там патрэбны самыя высокія тэхналогіі, якія будуць садзейнічаць вытворчасці тавараў заўтрашняга і паслязаўтрашняга дня. Вы павінны забяспечыць там размяшчэнне прадпрыемстваў самага перадавога ўкладу з усіх краін свету".

"Ад кіраўнікоў загранустаноў я чакаю канкрэтных вынікаў гэтай работы. Сумесна з кіруючай кампаніяй і адміністрацыяй парка знаходзьце і прыводзьце салідных інвестараў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сур'ёзным пунктам апоры на далёкай дузе можа і павінна стаць Паўднёвая Азія - каласальны па сваім аб'ёме рынак у амаль два мільярды чалавек. "Дзяржавы рэгіёна на працягу апошніх гадоў дэманструюць устойлівы эканамічны рост. Яны актыўна мадэрнізуюць сваю прамысловасць і сельскую гаспадарку, узводзячы маштабныя аб'екты дарожна-транспартнай, рэсурсаздабыўной і энергетычнай інфраструктуры. Усё гэта фарміруе натуральны попыт на тавары і паслугі беларускага экспарту. Таму надышоў час трансфармаваць высокі ўзровень палітычнага дыялогу з вядучымі краінамі гэтага рэгіёна, такімі як Індыя, Іран, Пакістан, у эканамічныя дывідэнды", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў яго з кіраўніцтвам Індыі і Пакістана склаліся вельмі добрыя адносіны, і ёсць велізарны інтарэс да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю. "Менш як праз месяц Беларусь мае намер наведаць прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф. МЗС і іншыя дзяржаўныя органы павінны максімальна адказна падысці да гэтага візіту, напоўніць яго змест канкрэтнымі праектамі", - даручыў беларускі лідар.

Ён таксама адзначыў, што пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В'етнамам, якое ўступіла ў сілу, дае магчымасць разглядаць гэту краіну як плацдарм для пашырэння нацыянальных інтарэсаў у краінах АСЕАН. "Візіт Прэзідэнта В'етнама і нашы дамоўленасці аб выхадзе на тавараабарот $500 млн - гэта задача павінна быць безумоўна выканана", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс