У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2017

Лукашэнка аб фармаце ІІ Еўрапейскіх гульняў: правесці без пампезнасці, але прыгожа і душэўна

Лукашэнка аб фармаце ІІ Еўрапейскіх гульняў: правесці без пампезнасці, але прыгожа і душэўна

7 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. ІІ Еўрапейскія гульні 2019 года павінны быць арганізаваны на дастойным узроўні, але без празмернай пампезнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК Беларусі па пытанні правядзення гэтага міжнароднага спартыўнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны нацыю, краіну, дзяржаву вывесці на вышэйшую ступень развіцця, і гульні павінны падштурхнуць да гэтага. Усё трэба рабіць для людзей. Ніякай пампезнасці. Трэба рабіць прыгожа, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы не перасягнём адкрыццё Алімпіяды ў Сочы і такога мерапрыемства ў Баку. І не трэба. Таму што там затрачаны сотні мільёнаў долараў толькі на адкрыццё і закрыццё. Не хачу сказаць, што ў нас няма такіх грошай. Калі б гэта на карысць было, то знайшлі б. Але гэта не трэба. Трэба пабіць гэты рэкорд душэўнасцю, адкрытасцю свайго народа. Каб гэта было душэўна - і адкрыццё, і закрыццё".

"Трэба зрабіць сваё - прыгожа і душэўна. І гэта будзе значна танней. І гэта павінны рабіць беларусы. Мы ўсё ўмеем рабіць", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што калі дзесьці патрэбны экспертны савет або ёсць добрыя ўзоры за мяжой, то можна прыцягнуць для кансультацый адпаведных спецыялістаў. "Яны з задавальненнем прыедуць і падкажуць, як гэта зрабіць", - упэўнены ён.

Гаворачы аб неабходнасці прывядзення ў парадак да гульняў галоўных аб'ектаў і выкананні работ па добраўпарадкаванні, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым плане зрабіць трэба адносна няшмат. "Наша шчасце, што мы ў парадку ўтрымліваем краіну, асабліва Мінск. Трэба проста дашліфаваць сталіцу і ў цэлым населеныя пункты, - сказаў Прэзідэнт. - Краіну трэба прывесці ў парадак, і потым будзем яе ўтрымліваць у такім жа парадку".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўся створаная да гульняў матэрыяльная база застанецца ў Беларусі на дзесяцігоддзі. "Нам нічога не трэба будзе рабіць 10-20 гадоў. Усё гэта застанецца для таго, каб рыхтаваць нашых спартсменаў, зборныя каманды", - дадаў ён.

Маючае адбыцца міжнароднае спартыўнае мерапрыемства важнае і з пункту гледжання прыцягнення турыстаў. "За гасцямі, якія да нас прыедуць, прыбудуць іншыя. Гэта турызм, гэта даходы нашай краіны, якая знаходзіцца на скрыжаванні ўсіх дарог. І наогул гэтыя гульні ўзварушаць краіну, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Людзі будуць разумець, што ў гразь тварам ударыць нельга. Да нас прыедзе шмат розных людзей. Мы нікому не будзем забараняць уезд. Прыедуць і людзі, якія на нас дрэнна глядзяць, і якім мы як костка ў горле са сваімі поспехамі, недахопамі і гэтак далей. І будуць праз павелічальнае шкло разглядаць усе працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі".

"Трэба давесці да кожнага чалавека, што ён павінен зрабіць да гэтых гульняў", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс