У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Лют 2018

Лукашэнка: 2018 год стане важнай вяхой у развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР

Лукашэнка: 2018 год стане важнай вяхой у развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР

16 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны кітайскі народ са Святам Вясны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мінулым, юбілейным для беларуска-кітайскіх адносін годзе ўдалося пашырыць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, устанавіць яшчэ больш цесныя сувязі паміж рэгіёнамі і ведамствамі дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што 2018 год стане важнай вяхой у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Паглыбленню ўзаемаразумення паміж грамадзянамі дзвюх дзяржаў, іх культурнаму збліжэнню будуць садзейнічаць мерапрыемствы ў рамках Года турызму Беларусі ў Кітаі.

"Мы заўсёды гатовы да нарошчвання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітаем, якое вызначаецца даверным і ўзаемавыгадным характарам. Шчыра спадзяюся, што ў беларуска-кітайскіх адносінах заўсёды будзе панаваць вясна і наша дружба будзе мацнець з кожным днём", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс