У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Снж 2018

Лукашэнка і Пуцін адзначаюць магчымасць дасягнення дамоўленасцей па праблемных пытаннях

Лукашэнка і Пуцін адзначаюць магчымасць дасягнення дамоўленасцей па праблемных пытаннях

26 снежня, Масква /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы 25 снежня ў Крамлі заявілі аб магчымасці дасягнення дамоўленасцей па праблемных пытаннях у беларуска-расійскіх адносінах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пагадзіўся са словамі расійскага лідара аб тым, што, улічваючы вялікі аб'ём рознабаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, непазбежна ўзнікаюць і праблемныя моманты. "Шчыра кажучы, ні ў каго няма такіх блізкіх і цесных адносін, як у беларусаў і расіян. Зразумела, мы рухаемся наперад, і на гэтым шляху ўзнікаюць пэўныя праблемы. Але яны не супараўнальны з тымі дасягненнямі, якія вы пералічылі ў лічбах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы сапраўды можам дамовіцца, таму што каманды, якія з намі тут знаходзяцца, правялі шэраг раўндаў перагавораў. Яны ведаюць праблемы, ды і мы з вамі ўжо глыбока ведаем тыя пытанні, якія трэба сёння вырашыць. Хацелася б, каб мы вырашылі гэтыя пытанні і ў новы год не цягнулі старыя праблемы", - сказаў Прэзідэнт.

У цэлым ён выказаў упэўненасць, што бакі знойдуць рашэнні ў імя беларусаў і расіян. 

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў нядаўнюю прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна, назваўшы яе добрай размовай з расіянамі. Ён падкрэсліў, што абазначаныя на мерапрыемстве тэмы важныя і для Беларусі, паколькі краіны ўключаны ў агульныя сусветныя праблемы. "Калі ў нас ёсць нейкія праблемы - давайце будзем шчырыя, што яны часам спараджаюцца не тут, не намі, мы ўцягнуты ў гэты глабальны працэс. Таму праблемы, якія складваюцца ў сусветным гандлі, эканоміцы, палітыцы, ваенных пытаннях, так ці інакш яны датычацца нас. І мы, хочам ці не, уцягнуты ў гэтыя праблемы. Але іх трэба вырашаць", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што беларуска-расійскія адносіны развіваюцца вельмі паспяхова. Паводле яго слоў, у мінулым годзе двухбаковы тавараабарот вырас больш як на 23 працэнты і перасягнуў $32 млрд. У бягучым годзе адзначаецца яшчэ рост у памеры 12 працэнтаў да базы мінулага года. "У Беларусі накоплена значная колькасць прамых расійскіх інвестыцый. Што асабліва прыемна - адносіны ў нас вельмі дыверсіфікаваны. Гэта і прамысловасць, і сельская гаспадарка, і ўсё на ўздыме. Зразумела, ёсць і пытанні. Пры такім вялікім аб'ёме ўзаемадзеяння заўсёды пытанні ўзнікаюць. Яны знаходзяцца, як правіла, у сферы энергетыкі, хоць і тут вельмі шмат зроблена", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

"У нас ёсць усе падставы быць задаволенымі тым, што ў нас адбываецца ў двухбаковых адносінах, і неабходна зрабіць усё для таго, каб ніякіх не было складанасцей на будучае. Нягледзячы на пытанні, якія ўзнікаюць у гэтых сферах, нам заўсёды з вамі ўдавалася знаходзіць рашэнні", - дадаў Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс