Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Ліс 2017

Лукашэнка ў першым паўгоддзі 2018 года плануе наведаць Грузію

Лукашэнка ў першым паўгоддзі 2018 года плануе наведаць Грузію

20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першым паўгоддзі 2018 года плануе наведаць Грузію. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў сёння на сустрэчы са старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што візіт грузінскіх парламентарыяў упісваецца ў чараду тых сустрэч, якія нядаўна адбыліся з прадстаўнікамі Грузіі. Гэтыя сустрэчы, вядома, накіраваны на падрыхтоўку афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Грузію ў першай палове будучага года.

"Мы аб гэтым дамовіліся і цяпер актыўна працуем разам з вамі па напаўненні маючага адбыцца візіту, каб застаўся след, перш за ўсё ў эканоміцы, у гандлі паміж нашымі дзяржавамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У 2016 годзе беларуска-грузінскі тавараабарот склаў $72 млн, з якіх экспарт - $57,4 млн (рост у 2,6 раза). Сальда дадатнае - $41,6 млн. За дзевяць месяцаў гэтага года тавараабарот дасягнуў $72,6 млн. Бакі ўпэўнена працуюць над пашырэннем гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння па многіх напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс