У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Снж 2017

Лукашэнка - вучоным: усе вашы канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі будуць падтрыманы

Лукашэнка - вучоным: усе вашы канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі будуць падтрыманы

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі вучоных будуць заўсёды падтрыманы, запэўніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе ІІ З'езда вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уносьце смелыя прапановы, прапануйце прарыўныя тэхналогіі - усе вашы разумныя ініцыятывы будуць падтрыманы", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў важнасць цяперашняй сустрэчы і прапанаваў вучоным падыскутаваць, абмеркаваць усе хвалюючыя іх праблемы, каб прыняць неабходныя рашэнні. Прэзідэнт падкрэсліў, што да новага года будуць падпісаны праекты ўказаў, якія знаходзяцца на яго разглядзе і датычацца гэтых тэм.

Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што час пацвердзіў правільнасць прынятага ім яшчэ ў пачатку прэзідэнцтва рашэння захаваць і развіваць Нацыянальную акадэмію навук. За час незалежнасці краіны НАН сапраўды стала важнейшым звяном у развіцці навукі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс