Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Врс 2017

Лукашэнка - Анфімаву: Неабходна адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў

Лукашэнка - Анфімаву: Неабходна адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў

22 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава па праекце ўказа "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", запатрабаваў адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмяркоўвалі і дамаўляліся, што пяройдзем ад карнага ўхілу нашай кантрольнай дзейнасці на прафілактычную работу. Мы зробім асноўны акцэнт на прафілактыцы правапарушэнняў, адыдзем ад планавых праверак (хоць яны ў вас застануцца - план ёсць план), перанясём акцэнт на выбарачныя праверкі. Я заўсёды гэта патрабаваў: правярайце каго хочаце, але ў вас павінны быць падставы, канкрэтныя прычыны таго, што вы прыйшлі на прадпрыемства, да бізнесмена, фізічнай або юрыдычнай асобы. І калі такія падставы ёсць - калі ласка, ідзіце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак калі прадстаўнікі кантрольных органаў правяраюць беспрычынна або падставы не пацвярджаюцца, яны павінны за гэта несці адказнасць. "А то так можна прыдумаць розныя падставы, прыйсці - факты не пацвердзіліся, і ніхто за гэта не адкажа. Па-мойму, у гэтым нарматыўным прававым акце акцэнтаў на гэтым няма. Звярніце на гэта ўвагу. Ніякіх пралазаў быць не павінна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На яго думку, таксама неабходна скараціць колькасць падстаў для назначэння пазапланаваных праверак. "Не трэба там кучы гэтых падстаў: захацелася - пайшоў правяраць. Павінны быць дакладна акрэсленыя падставы і акалічнасці гэтых праверак", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка - Анфімаву: Неабходна адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаўАляксандр Лукашэнка адзначыў той факт, што па дзеючым заканадаўстве прадпрыемствы правяраюць па матэрыялах, якія знаходзяцца ў вядзенні праваахоўных органаў, хоць крымінальная справа яшчэ не ўзбуджана. Такога, падкрэсліў Прэзідэнт, быць не павінна. "Узбудзілі крымінальную справу - яна ўжо на кантролі, вось тады і правярайце. Тады можна пракантраляваць работу і праваахоўных органаў, і кантралёраў", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што супрацоўнікі кантрольных органаў таксама павінны несці адказнасць за грубыя парушэнні пры правядзенні праверак. "Трэба, каб у гэтым нарматыўна-прававым акце такая адказнасць была прапісана. Няхай гэта будзе першы крок у такім напрамку, але ўсё ж такі яны павінны адчуваць сваю адказнасць. Вядома, не перанапружваючы кантралёраў. А то мы цяпер у іх адаб'ём не тое што ахвоту, а ўсялякае жаданне працаваць такімі мерамі. Але адказнасць павінна быць ва ўсіх, у тым ліку і ў кантралёраў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна на сустрэчы абмеркавана сістэма ведамаснага кантролю. Прэзідэнт пацікавіўся, якія меры будуць прыняты ў гэтым напрамку. Была таксама адзначана неабходнасць аптымізацыі пераліку кантралюючых органаў і сфер іх дзейнасці. "Я хачу, каб вы мне па гэтых пытаннях коратка далажылі, каб мне можна было прымаць рашэнне: падпісваць гэты ўказ ці не. Але яшчэ раз падкрэсліваю: вы кантралёр, дзяржаўны чалавек і павінны выключыць усё лішняе (жыццё паказала, што перашкаджае) і нават наперад паглядзець, што жыццё яшчэ не ўзняло на паверхню. Але ні ў якім выпадку вы не павінны "лібералізавацца" да такой ступені, што мы страцім кіруемасць у дзяржаве. Баланс, баланс і яшчэ раз баланс", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Лукашэнка - Анфімаву: Неабходна адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаўМеры па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці сталі галоўнай тэмай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КДК. Аднак Леанід Анфімаў змог прыўнесці ў свой даклад нотку душэўнасці, расказаўшы аб сваім наведванні ў Дзень ведаў Слабодскаўскай сярэдняй школы Браслаўскага раёна.

Адна з першакласніц, калі Леанід Анфімаў уручаў ёй кнігу "Беларусь - наша Радзіма", пацікавілася, ці не ён Аляксандр Лукашэнка. Пачуўшы адмоўны адказ, яна папрасіла перадаць ад першакласнікаў школы прывітанне Прэзідэнту. "З якім сэрцам і пачуццём яна гэта папрасіла! Я, вядома, не магу не выканаць гэту просьбу і, стрымліваючы абяцанне перад дзяўчынкай, перадаю вам прывітанне не толькі ад першакласнікаў гэтай школы, але і ўсіх навучэнцаў са словамі вялікай удзячнасці", - сказаў старшыня КДК.

"Можа, гэта дзяўчынка вырасце і стане добрым, душэўным кантралёрам у краіне?" - жартам пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

"Чаму б і не? Але, вы ведаеце, я такога ад яе не чакаў проста. Гэта было настолькі шчыра, і ніхто яе, зразумела, не рыхтаваў да гэтага. Ад усяго сэрца сказала", - падкрэсліў Леанід Анфімаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі