У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Снж 2016

Літва выступае за больш хуткае спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС

Літва выступае за больш хуткае спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва выступае за больш хуткае спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС, заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Літоўскі бок зацікаўлены ў тым, каб перагаворны працэс паміж Беларуссю і ЕС па візавым рэжыме паскорыўся, а вынікам стала пагадненне па яго спрашчэнні, сказаў пасол. Паводле інфармацыі дыпламата, бакам засталося вырашыць тэхнічныя пытанні. "Іх трэба хутчэй вырашаць і рухацца далей", - перакананы ён.

Літва таксама лічыць, што кошт шэнгенскіх віз для беларусаў можа быць ніжэйшым. "Гэта было б добрай магчымасцю для пашырэння кантактаў паміж Беларуссю і ЕС", - падкрэсліў пасол Літвы ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс