У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Ліс 2017

Лінднер: Перагаворы па ўступленні Беларусі ў СГА стануць адной з тэм Мінскага форуму

Лінднер: Перагаворы па ўступленні Беларусі ў СГА стануць адной з тэм Мінскага форуму

16 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Перагаворы па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю стануць адной з тэм "Мінскага форуму - 2017: Беларусь, Германія і ЕС: Усходняе партнёрства, эканамічныя адносіны і грамадзянская супольнасць". Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня форуму Райнер Лінднер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзел у Мінскім форуме плануе прыняць прадстаўнік Сусветнай гандлёвай арганізацыі Анна Варанік, якая прыбывае спецыяльна з Жэневы. Для яе асабліва важнай тэмай стане ўступленне Беларусі ў СГА", - сказаў Райнер Лінднер.

На форуме выступяць віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. "Будуць закранацца актуальныя тэмы двухбаковых адносін, а таксама на фоне таго, што на наступным тыдні ў Бруселі пройдзе саміт "Усходняга партнёрства", размова будзе ісці аб адносінах Беларусі з ЕС, аб той ролі, якую Беларусь адыгрывае ў рамках "Усходняга партнёрства", - паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар.

Таксама ўдзельнікі XV Мінскага форуму змогуць убачыць пасланне генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Хельгі Шміт.

Мінскі форум упершыню прайшоў у беларускай сталіцы ў 1997 годзе. Пасля шасцігадовага перапынку яго правядзенне было адноўлена ў 2016-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс