Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Aug 2013

Лілія Ананіч: Свята беларускага пісьменства збірае лепшыя літаратурныя дасягненні краіны

Лілія Ананіч: Свята беларускага пісьменства збірае лепшыя літаратурныя дасягненні краіны

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята беларускага пісьменства па крупінках збірае лепшыя літаратурныя дасягненні кожнага рэгіёна Беларусі. Такое меркаванне 27 жніўня на прэс-канферэнцыі выказала першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Свята беларускага пісьменства па крупінках збірае лепшыя літаратурныя дасягненні кожнага рэгіёна Беларусі. У гэтым годзе мы ні ў якім разе не зніжаем колькасныя і якасныя паказчыкі нацыянальнага кнігавыдання. У мінулым годзе ў нас было больш за 11 тыс. назваў кніг і больш за 35 млн. тыражу, за першае паўгоддзе 2013-га - 5 тыс. 960 назваў кніг, а агульны тарыж перасягнуў 15 млн. экзэмпляраў", - сказала першы намеснік міністра інфармацыі.

У Мінску 27 жніўня таксама прадэманстравалі выданне "Баркулабаўскi летапiс" у двух тамах, прэзентацыя якога адбудзецца ў Быхаве ў час Дня беларускага пісьменства. Першы том уяўляе сабой факсімільнае выданне, другі - работу беларускіх вучоных. Тыраж факсімільнага выдання - 100 экзэмпляраў, навуковай кнігі - 1 тыс. экзэмпляраў. Летапіс выпушчаны выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі". Цяпер вядуцца перагаворы з расійскім бокам аб павелічэнні тыражу факсімільнага выдання. "Упершыню дэманструюцца грунтоўныя выданні ў двух тамах. Беларусы маюць права трымаць у бібліятэках выданне, якое адлюстроўвае цэлы перыяд жыцця нашай краіны, паказвае, наколькі магутныя карані беларускай дзяржаўнасці, беларускай мовы і культуры", - сказала Лілія Ананіч.

Уся Беларусь рыхтуецца да юбілейнага ХХ Дня беларускага пісьменства. У Мінску 28 жніўня пачнецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святынь". Экспедыцыя з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй пройдзе па маршруце Мінск - Святое Поле (каля в.Загор'е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) - в.Сталовічы (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) - г.Стоўбцы, п.Міханавічы Мінскай вобласці - г.п.Круглае, г.Дрыбін (Магілёўская вобласць) - в.Расна (Дрыбінскі раён) - г.Чавусы, в.Гамарня, в.Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Удзельнікамі экспедыцыі стануць дзеячы навукі, культуры і мастацтва. Апошнім пунктам "Дарогі да святынь" стане Быхаў, дзе 31 жніўня - 1 верасня пройдуць урачыстасці.

Адметнасцю юбілейных святкаванняў стане адкрыццё манументальна-скульптурнай кампазіцыі "Баркулабаўскі летапіс". У аснову кампазіцыі пакладзены знакавыя элементы з гісторыі духоўнага і культурнага жыцця Быхаўскага краю: унікальны помнік беларускага пісьменства Баркулабаўскі летапіс, а таксама абраз Божай Маці Баркалабаўскай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі