Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Врс 2014

Лянкэ: Малдова выступае за пашырэнне гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю

Лянкэ: Малдова выступае за пашырэнне гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю

9 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца для Малдовы важным гандлёвым партнёрам. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ, выступаючы па малдаўскім тэлебачанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада выказаў удзячнасць уладам Беларусі за павелічэнне закупак у Малдовы свежай і кансерваванай плодаагародніннай прадукцыі ва ўмовах, калі Расія забараніла іх пастаўкі на расійскі рынак.

Юрый Лянкэ падкрэсліў, што Малдова зацікаўлена ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. На гэты момант Беларусь займае першае месца па аб'ёме закупак малдаўскай вінаробнай прадукцыі і другое - па закупках плодаагародніннай прадукцыі.

Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці ў час нядаўняй сустрэчы ў Анкары з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам сказаў, што Малдова ўдзячна беларускім уладам за іх пазіцыю па захаванні і пашырэнні двухбаковага гандлю. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь не мае намеру змяняць рэжым гандлю з Малдовай, а патэнцыял малдаўска-беларускага супрацоўніцтва дае магчымасць яго актывізаваць. Акрамя таго, ён выказаўся за стварэнне сумесных прадпрыемстваў, якія працавалі б на карысць абодвух бакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі