Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Врс 2018

Лёгкі: Беларускі міжнародны медыяфорум - пляцоўка для ўмацавання кампетэнцый і абмену вопытам

Лёгкі: Беларускі міжнародны медыяфорум - пляцоўка для ўмацавання кампетэнцый і абмену вопытам

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы" - пляцоўка для ўмацавання кампетэнцый і абмену вопытам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

"Мы падышлі да гэтага форуму з пункту гледжання ўзмацнення яго ролі як практыка-арыентаванай пляцоўкі, дзе людзі могуць атрымаць нейкія новыя веды, умацаваць свае кампетэнцыі і абмяняцца вопытам. Зразумела, што важны стасункі, што неабходна фарміраваць і ўмацоўваць партнёрскія кантакты. Але самае галоўнае на сённяшні дзень - навучанне, абмен вопытам. Гэта важна перш за ўсё для беларускай журналістыкі, калі мы хочам быць у трэндзе", - сказаў Павел Лёгкі.

Паводле яго слоў, праблема лічбавізацыі сфарміравалася не сёння, але на сучасным этапе развіцця журналістыкі выйшла ў разрад злабадзённых. "Мы не спрабуем супаставіць сацыяльныя і традыцыйныя медыя. Размова ідзе аб тым, што змяніліся ў цэлым сітуацыя, умовы, парадыгма журналістыкі. Сёння трэба больш увагі ўдзяляць новым формам і метадам работы, гэта звязана не толькі з тэхналогіяй, але і працэсам вытворчасці. Мы шмат гаварылі аб якасці кантэнту, сёння трэба гаварыць аб дыстрыбуцыі кантэнту, аб нармальным якасным медыямаркетынгу. Вось аб гэтым сёння мы і пагаворым", - падкрэсліў Павел Лёгкі.

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы" адкрыўся сёння ў Мінску. У ім прымаюць удзел амаль 300 чалавек, гэта прадстаўнікі каля 30 краін - не толькі СНД, але і далёкага замежжа. Мерапрыемства праводзіцца ў кантэксце рэалізацыі задач лічбавізацыі прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, якасных змяненняў у дзейнасці сучасных медыя. Пры гэтым асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць лічбавым фарматам работы СМІ, укараненню новых тэхналогій медыяменеджменту, а таксама трансгранічным інфармацыйным выклікам і пагрозам, што параджаюцца актыўным уваходжаннем у грамадскае жыццё шматлікіх сеткавых выданняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі