VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2016

Лебедзеў: Беларусь заўсёды была цэнтрам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў СНД

Лебедзеў: Беларусь заўсёды была цэнтрам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў СНД

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды была цэнтрам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў СНД. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў перад пленарным пасяджэннем ХІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы адзначыць актыўную ролю Беларусі ў нашай інтэграцыйнай рабоце ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларусь заўсёды была цэнтрам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, сталіцай СНД, як яе часам называюць", - адзначыў Сяргей Лебедзеў і дадаў, што амаль кожны тыдзень у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі сустракаюцца прадстаўнікі іншых краін Садружнасці і абмяркоўваюць агульныя цікавыя і важныя пытанні.

ХІ Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні"Выканаўчы сакратар сказаў, што рэгулярна сустракаецца з кіраўніцтвам Беларусі і бачыць, наколькі шчыра яно імкнецца да таго, каб захаваць дружалюбныя і добрасуседскія сувязі. "Сённяшні медыяфорум сведчыць яшчэ раз аб тым, што Беларусь прадаўжае адыгрываць актыўную ролю ў інтэграцыйным узаемадзеянні. Мне прыемна яшчэ канстатаваць, што на сённяшнім форуме таксама сабраліся не толькі прадстаўнікі краін СНД, але і іншых суседніх дзяржаў", - звярнуў ён увагу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход