У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Жнв 2016

Ле Ань: Беларусь і В'етнам змогуць дасягнуць намечанага тавараабароту ў памеры $500 млн

Ле Ань: Беларусь і В'етнам змогуць дасягнуць намечанага тавараабароту ў памеры $500 млн

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам змогуць дасягнуць намечанага тавараабароту ў памеры $500 млн. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Ле Ань, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што нашы краіны выканаюць дамоўленасці аб павелічэнні аб'ёмаў пастаўляемай прадукцыі, і тым самым тавараабарот дасягне $500 млн", - сказаў Ле Ань.

Паводле слоў дыпламата, значнае садзейнічанне ў гэтым акажа пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В'етнамам, якое ўступіць у сілу 5 кастрычніка і знізіць стаўкі мытных пошлін на значную частку тавараў, якімі гандлююць краіны.

Значную ролю Ле Ань бачыць у стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей пасажырскай і грузавой тэхнікі. Адпаведны міжурадавы пратакол быў падпісаны ў сакавіку бягучага года. "Нашы краіны знаходзяцца далёка адна ад адной, таму, каб знізіць цэны на прадукцыю, было вырашана стварыць сумесныя вытворчасці ў В'етнаме. З Беларусі да нас будуць паступаць часткі машын, а мы іх будзем збіраць. Гатовую прадукцыю плануюць рэалізоўваць як у В'етнаме, так і краінах АСЕАН", - растлумачыў пасол.

Акрамя таго, паводле яго слоў, бакі вядуць работу па рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей у сферы пастаўкі калійных угнаенняў, у тым ліку абмяркоўваецца пытанне цаны. Прапрацоўваецца і пытанне ўдзелу беларускіх спецыялістаў у праектаванні метро ў горадзе Ханой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску