У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Ліп 2019

Латвія разлічвае на насычаны палітычны і эканамічны дыялог у час візіту Лукашэнкі ў Рыгу

Латвія разлічвае на насычаны палітычны і эканамічны дыялог у час візіту Лукашэнкі ў Рыгу

26 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Латвія разлічвае на насычаныя палітычныя і эканамічныя перагаворы ў час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы.

Міністр сказаў, што канкрэтная дата візіту пакуль невядома і будзе абмяркоўвацца па дыпламатычных каналах. Яна будзе вызначана з улікам графікаў прэзідэнтаў дзвюх краін.

У цэлым Эдгарс Рынкевічс адзначыў канструктыўны і адкрыты характар сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле яго слоў, абмеркаваны ў тым ліку шэраг напрамкаў, якія будуць у парадку дня маючага адбыцца візіту. На перагаворах закранаўся шэраг пытанняў, звязаных з палітыкай, эканомікай, бяспекай і развіццём адносін па лініі Беларусь - ЕС. "Мы абмеркавалі двухбаковыя адносіны паміж Латвіяй і Рэспублікай Беларусь, - расказаў міністр. - Я перадаў прывітанне ад нашага новага Прэзідэнта, які ўступіў на пасаду 8 ліпеня, і пацвердзіў запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць з візітам Латвію".

У ліку разгледжаных была тэматыка "Усходняга партнёрства" і ЕС. "Мы працуем над тым, каб пытанні супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю вывесці на якасна новы ўзровень. Як я гаварыў Прэзідэнту, заўсёды добра сустракацца, але трэба гэтыя адносіны аформіць на паперы. Мы будзем далей працаваць над тым, каб базавыя прынцыпы супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю развіваць", - адзначыў міністр.

Асобна на перагаворах разглядаліся пытанні рэгіянальнай бяспекі, супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. "У нас ужо даволі добрыя адносіны паміж нашымі міністэрствамі абароны, у тым ліку па абмене інфармацыяй. Ёсць некаторыя, скажам, рознагалоссі па вялікіх геапалітычных пытаннях з нашымі вялікімі суседзямі. У нас праходзяць вучэнні НАТА ў Латвіі, праводзіць вучэнні, вядома, і Расія. Але разам з тым мы задаволены, як развіваем адносіны з Беларуссю. Гэта абмен наглядальнікамі, абмен інфармацыяй. Ёсць таксама кантакты на вышэйшым ваенным узроўні. Мы чакаем візіт камандуючага нацыянальных Узброеных Сіл Латвіі ў Мінск у жніўні", - сказаў Эдгарс Рынкевічс.

Паводле слоў міністра, даволі шмат абмяркоўвалі пытанне, якое датычыцца парадку дня дыялогу Еўрасаюза і Беларусі, Латвіі і Беларусі. "Яно абмяркоўваецца ўжо даволі доўга, і ў Еўрасаюзе мы лічым яго асабліва прынцыповым - гэта пытанне смяротнага пакарання. Я пачуў пазіцыю Прэзідэнта. Думаю, што тут мы будзем абмяркоўваць гэтыя пытанні і ў далейшым, - сказаў ён. - Але я хацеў бы адзначыць, што гэта размова была вельмі канструктыўнай, вельмі адкрытай. І ў прынцыпе, не заўсёды мы можам згадзіцца адзін з адным, але тое, як мы абмяркоўваем гэта пытанне, ужо добра".

Дыпламат таксама расказаў, што разгледжаны і некаторыя канкрэтныя перспектыўныя эканамічныя праекты ў сферы транзітна-лагістычнай дзейнасці і транспарту.

Прэзідэнт Беларусі і міністр замежных спраў Латвіі асаблівую ўвагу ўдзялілі тэме сумеснага правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе, які пройдзе і ў Беларусі, і ў Латвіі. У сувязі з гэтым размова ішла і аб магчымасці спрошчанага парадку перасячэння граніцы для тых, хто наведае спаборніцтвы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску