VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Снж 2016

Латушка: Выстава "Арт-Капіталь: з Францыі ў Беларусь" садзейнічае збліжэнню культур дзвюх краін

Латушка: Выстава

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міжнародная выстава "Арт-Капіталь: з Францыі ў Беларусь" будзе садзейнічаць збліжэнню культур дзвюх краін. Такі пункт гледжання выказаў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка 1 снежня на адкрыцці гэтай экспазіцыі ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Латушка падкрэсліў, што культурныя сувязі паміж Беларуссю і Францыяй маюць шматвяковую гісторыю. Гэта выстава - яркі прыклад сучаснага развіцця двухбаковых культурных кантактаў. Кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці нашаму суайчынніку, французу з беларускімі каранямі, вядомаму опернаму спеваку Аркадзю Валадосю і яго жонцы - мастачцы Ан-Мары Валадось, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, за дапамогу ў арганізацыі гэтай выставы. Дарэчы, два творы гэтай вядомай французскай мастачкі таксама прадстаўлены на экспазіцыі.

Міжнародная выстава "Арт-Капіталь: з Францыі ў Беларусь"У сваю чаргу кіраўнік Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Наталля Шаранговіч сказала, што гэта выстава - вельмі яркая падзея ў культурным жыцці краіны і накіравана на ўмацаванне культурных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй.

На экспазіцыі, якая прадоўжыцца па 22 снежня, паказаны работы 15 вядомых сучасных французскіх мастакоў, а таксама 11 беларускіх мастакоў і скульптараў, якія ўпершыню прымалі ўдзел у прэстыжнай французскай выставе "Арт-Капіталь" у парыжскім Гран-Пале ў 2015 годзе.

 Міжнародная выстава "Арт-Капіталь: з Францыі ў Беларусь"Усяго з Парыжа прыехала 30 твораў мастацтва. Свае работы прадставілі па пяць мастакоў ад Гістарычнага салона французскіх мастакоў, Салона параўнанняў, а таксама Салона малюнка і жывапісу. Усе гэтыя салоны аб'яднаны якраз у "Арт-Капіталь" у Гран-Пале, у якім прыкладна дзесяць гадоў запар больш за 2 тыс. майстроў з усіх краін і кантынентаў прадстаўляюць свае творы.

Міжнародная выстава арганізуецца пры ўзаемадзеянні пасольства Беларусі ў Францыі і Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва. Міжнародная выстава "Арт-Капіталь: з Францыі ў Беларусь"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход