Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2015

Латушка: У Францыі бачаць і цэняць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу

Латушка: У Францыі бачаць і цэняць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі бачаць і цэняць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Аб гэтым заявіў сёння пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў час адкрыцця I Беларуска-французскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час дыпламатычнага прыёму ў Парыжы 16 студзеня я размаўляў з Прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам, які адзначыў важную ролю Прэзідэнта Беларусі і самой Беларусі ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. У Францыі на афіцыйным узроўні гэта бачаць і цэняць. Бачыць гэта праз СМІ і французскае грамадства", - адзначыў Павел Латушка.

Паводле яго слоў, мінскія дамоўленасці могуць стаць фактарам, які стабілізуе палітычную сітуацыю ў еўрапейскім рэгіёне. "Гэта стабільнасць вельмі важная для дзелавых колаў, для еўрапейскага і беларуска-французскага бізнесу. І той факт, што сёння на наш бізнес-форум прыбыло больш за 50 французскіх кампаній, сведчыць аб тым, што і яны чакаюць вырашэння гэтай сітуацыі і хочуць супрацоўнічаць непасрэдна з Беларуссю і праз Беларусь - з Еўразійскім эканамічным саюзам", - падкрэсліў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі