У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Стд 2015

Латушка: Яднанне ў сувязі з трагедыяй у Парыжы можа дапамагчы нармалізаваць сітуацыю ва Украіне

Латушка: Яднанне ў сувязі з трагедыяй у Парыжы можа дапамагчы нармалізаваць сітуацыю ва Украіне

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яднанне ў сувязі з трагедыяй у Парыжы можа дапамагчы нармалізаваць сітуацыю ва Украіне. Аб гэтым у эфіры беларускіх тэлеканалаў заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які 11 студзеня ў Парыжы прыняў удзел у маршы ў памяць аб ахвярах тэрактаў, паведамляе БЕЛТА.

Павел Латушка адзначыў, што цяпер у Францыі адчуваецца дух аб'яднання нацый. На марш міру ў Парыж прыбылі лідары розных краін. Дыпламат лічыць, што ўжо гэта дае магчымасць абмеркаваць агульныя меры, накіраваныя на вырашэнне буйных міжнародных канфліктаў. "Гэта можа быць стымулюючым фактарам для больш глыбокай ацэнкі падзей у свеце і выпрацоўкі сумесных падыходаў па нармалізацыі сітуацыі ў канфліктных рэгіёнах свету - на Блізкім Усходзе, ва Украіне", - сказаў ён.

У час нападу на рэдакцыю сатырычнага выдання Charlie Hebdo загінуў фатограф і журналіст Мішэль Рэно, жанаты з гамяльчанкай. Павел Латушка расказаў, што пасольства Беларусі ў Францыі накіравала спачуванне жонцы загінуўшага ў горад Клермон-Феран. Павел Латушка звярнуў увагу, што гэты горад і Гомель - пабрацімы і гэта яшчэ раз падкрэслівае, наколькі ўзаемазвязаны свет.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэрарыстычнага нападу на рэдакцыю выдання Charlie Hebdo.

На марш міру ў Парыжы выйшлі больш за мільён чалавек. У шэсці прынялі ўдзел французскія палітыкі, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса дзясяткаў краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс