У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Ліс 2015

Латушка: Грамадзяне Беларусі звяртаюцца за садзейнічаннем на гарачую лінію пасольства ў Францыі

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне Беларусі звяртаюцца за садзейнічаннем на гарачую лінію пасольства ў Францыі. Аб гэтым 14 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка, паведамляе БЕЛТА.

"Грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў пасольства на гарачую лінію з просьбай аказаць ім садзейнічанне. Перш за ўсё гэта датычыцца пытанняў, звязаных з тым, ці існуе магчымасць вярнуцца на радзіму авіярэйсамі авіякампаніі "Белавія". Мы пацвярджаем, што сапраўды ні адзін з авіярэйсаў нашай авіякампаніі не адменены, грамадзяне Беларусі могуць абсалютна спакойна і бяспечна вярнуцца дадому", - сказаў Павел Латушка.

Ён адзначыў, што беларускае пасольства ў Францыі гатова аказаць садзейнічанне ўсім грамадзянам Беларусі, якія просяць аб дапамозе ў Францыі, у тым ліку іх сваякам. Цяпер існуюць перабоі з работай электроннай пошты пасольства. Грамадзяне могуць звяртацца на тэлефонны нумар дзяжурнага пасольства +33 144 146 975 або консула Беларусі ў Францыі 33 609 784 140.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі таксама пацвердзіў, што цяпер няма інфармацыі аб пацярпелых у Парыжы грамадзянах Беларусі. Ён адзначыў, што "была адна сітуацыя, звязаная з грамадзянінам Беларусі, які прысутнічаў на гэтым канцэрце" (у канцэртнай зале "Батаклан". - Заўвага БЕЛТА). Праз яго сваякоў, праз Міністэрства замежных спраў Беларусі ўдалося ўстанавіць кантакт з ім, і высветлілася, што на гэты момант ён знаходзіцца ў бяспецы.

Вечарам 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў. Больш за ўсё чалавек загінулі ў канцэртнай зале "Батаклан", дзе тэрарысты адкрылі агонь па гледачах. Выбухі таксама прагучалі каля аднаго з рэстаранаў і стадыёна, дзе ішоў футбольны матч паміж Францыяй і Германіяй. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд увёў у краіне надзвычайнае становішча. Была аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс