У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Ліп 2015

Латушка: Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі адносін з Іспаніяй

21 ліпеня, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі адносін з Іспаніяй, паведаміў 20 ліпеня журналістам у Брэсце Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі Павел Латушка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы назіраем дынаміку нашага супрацоўніцтва. Экспарт беларускай прадукцыі на іспанскі рынак за пяць месяцаў 2015 года вырас на 146 працэнтаў. Вельмі важна, што ўмацоўваюцца кантакты паміж нашымі бізнесменамі. Таксама мы падрыхтавалі з іспанскім бокам міжурадавыя пагадненні па супрацоўніцтве ў сферы прамысловасці і эканомікі. У бліжэйшы час будзе створана міжурадавая беларуска-іспанская гандлёва-эканамічная камісія", - падкрэсліў Павел Латушка.

Беларускі дыпламат адзначыў, што Беларусь зацікаўлена і ў развіцці міжрэгіянальных адносін. З гэтай мэтай у Іспаніі праводзяцца эканамічныя прэзентацыі. Апошняя з іх адбылася ў горадзе Алікантэ (правінцыя Валенсія). Менавіта там у бліжэйшы час будзе назначаны Ганаровы консул Беларусі.

"Мы ведаем, што будучы консул - чалавек вельмі актыўны. Ён бізнесмен. Менавіта ён садзейнічаў арганізацыі шэрага эканамічных прэзентацый Беларусі ў Іспаніі. Спадзяюся, пасля яго назначэння мы больш актыўна будзем развіваць адносіны з правінцыяй Валенсія і іншымі іспанскімі рэгіёнамі", - сказаў беларускі пасол.

На пасаду Ганаровага консула Беларусі ў Алікантэ будзе назначаны Альфонса Хурада Меса. Будучага дыпламата Павел Латушка прадставіў у час цырымоніі перадачы ў дар Музею гісторыі Брэста карцін іспанскай мастачкі Хасефы Меса Гарсія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс