У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Сак 2015

Латушка: Беларусь і Іспанія маюць намер актывізаваць двухбаковыя адносіны

Латушка: Беларусь і Іспанія маюць намер актывізаваць двухбаковыя адносіны

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іспанія плануюць падпісаць шэраг дакументаў для актывізацыі двухбаковых адносін. Аб гэтым заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка, які прымае ўдзел у І Беларуска-іспанскім бізнес-форуме ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас пакуль няма дыпламатычнай прысутнасці ў Іспаніі, мы не адкрылі сваё пасольства ў гэтай краіне, але ў гэтыя дні ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі абмяркоўвалі мэтазгоднасць адкрыцця нашага пасольства ў Іспаніі, што стане важным стымулам, інструментам для актывізацыі беларуска-іспанскага супрацоўніцтва", - сказаў Павел Латушка.

"Перш за ўсё, нам важна стварыць дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва, і мы вельмі блізкія да падпісання міжурадавага пагаднення з Іспаніяй аб супрацоўніцтве ў эканоміцы і прамысловасці. Мы плануем падпісаць мемарандумы паміж МЗС аб узаемадзеянні. У бліжэйшы час таксама плануецца падпісаць пагадненне па пытаннях стандартызацыі і сертыфікацыі тавараў, якія ўзаемна пастаўляюцца на беларускі і іспанскі рынкі. Усё гэта будзе ствараць адпаведную базу для актывізацыі двухбаковых адносін", - лічыць дыпламат.

У І Беларуска-іспанскім бізнес-форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш як 20 іспанскіх кампаній з Мадрыда, Барселоны, Валенсіі, Алікантэ, Марбельі і іншых гарадоў Іспаніі, якія працуюць у харчовай і перапрацоўчай галіне, прамысловасці і будаўніцтве, у сферах інфармацыйных тэхналогій, юрыдычных і адукацыйных паслуг.

У праграме запланавана правядзенне ў БелГПП кантактна-кааперацыйнай біржы. Пройдуць і двухбаковыя сустрэчы беларускіх і іспанскіх прадпрымальнікаў. Іспанскія партнёры наведаюць беларускія прадпрыемствы, правядуць перагаворы ў міністэрствах, канцэрнах, органах мясцовага самакіравання, будуць азнаёмлены з экспартным і інвестыцыйным патэнцыялам Беларусі.

Вынікі форуму стануць адной з тэм маючага адбыцца чарговага раўнда беларуска-іспанскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія плануецца правесці ў Мінску ў першай палавіне 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс