Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Чэр 2015

Лаўроў выказаў удзячнасць Беларусі за садзейнічанне ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу і арганізацыю работы кантактнай групы

8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў выказаў удзячнасць Беларусі за садзейнічанне ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу і арганізацыю работы трохбаковай кантактнай групы. Аб гэтым кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства сказаў на брыфінгу для журналістаў па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што дакладнае арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне работы кантактнай групы мае істотную ролю для поспеху перагавораў.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей яшчэ раз пацвердзіў, што Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне на любым узроўні і ў любым фармаце.

Міністры таксама сышліся на думцы, што адзіным ключом да ўрэгулявання крызісу ва Украіне з'яўляецца поўнае выкананне мінскіх дамоўленасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі