У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліс 2017

Лаўроў: Старшынства Беларусі ў АДКБ вызначалі інтэнсіўнасць, адказнасць і прафесіяналізм

Лаўроў: Старшынства Беларусі ў АДКБ вызначалі інтэнсіўнасць, адказнасць і прафесіяналізм

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынства Беларусі ў АДКБ вызначалі інтэнсіўнасць, адказнасць і прафесіяналізм. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што расійскі бок вельмі пазітыўна ацэньвае беларускае старшынства ў АДКБ. "Яно было інтэнсіўным, адказным, прафесіянальным. Той факт, што мы падрыхтавалі вельмі значны пакет дакументаў да саміту, гэта пацвярджае", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Ён нагадаў, што ў гэтым годзе на тэрыторыі некалькіх краін - членаў АДКБ прайшлі вучэнні калектыўных сіл, што сведчыць аб новай якасці ваенна-палітычнага супрацоўніцтва. Краіны АДКБ назапасілі патэнцыял, які дае магчымасць ім даволі ўпэўнена глядзець на сучасныя пагрозы. Размова ў прыватнасці ідзе пра кібербяспеку. Сяргей Лаўроў звярнуў увагу, што ў пакет дакументаў, якія будуць разглядацца на сённяшнім саміце, уключаны праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Такім чынам, краіны АДКБ нарошчваюць прававую базу, якая дасць магчымасць эфектыўна вырашаць гэтыя і іншыя актуальныя задачы, упэўнены міністр замежных спраў Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс