У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Стд 2018

Лаўроў: Масква цалкам за тое, каб паміж Расіяй і Беларуссю не было ніякіх межаў

Лаўроў: Масква цалкам за тое, каб паміж Расіяй і Беларуссю не было ніякіх межаў

15 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Масква выступае за тое, каб паміж Расіяй і Беларуссю не было ніякіх межаў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сёння на прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці расійскай дыпламатыі ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для таго, каб граніца была празрыстай, трэба, каб нашы дзеянні былі сінхранізаваны, - сказаў Сяргей Лаўроў. - Таксама, у прынцыпе, як тое, што датычыцца наогул усяго аб жыцці людзей у рамках Саюзнай дзяржавы. Ёсць дагавор спецыяльны аб выраўноўванні правоў для беларусаў і расіян. Каб, спыняючыся ў гасцініцах, беларусы ў Расіі, а расіяне ў Беларусі плацілі столькі ж, колькі плаціць грамадзянін адпаведнай краіны. Каб такая ж была гісторыя ў санаторыях. Некаторыя рэчы пакуль яшчэ не выраўнаваны тут. Таму цалкам за тое, каб у нас наогул не было ніякіх граніц".

"Мы якраз за тое, каб не было нейкіх аднабаковых крокаў, якія датычацца адносін нашых краін, - адзначыў кіраўнік МЗС Расіі. - Менавіта таму мы прапанавалі ўзгадніць дагавор аб узаемным прызнанні віз, які ўжо ў высокай стадыі гатоўнасці, і спадзяюся, што ён будзе прыняты ў бліжэйшы час. Мы да гэтага гатовы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс