27 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў яшчэ раз выказаў удзячнасць Беларусі за садзейнічанне па ўрэгуляванні ўнутрыўкраінскага канфлікту. Увагу на міратворчых намаганнях Беларусі ён акцэнтаваў сёння на брыфінгу па выніках праведзенага ў Маскве сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Лаўроў паведаміў, што на праведзеных перад пасяджэннем двухбаковых перагаворах абмяркоўваліся міжнародныя праблемы, у тым ліку сітуацыя ва Украіне. "Мы пацвярджаем удзячнасць Мінску, дзе бакі канфлікту змаглі дамовіцца і дзе прадаўжаюцца сустрэчы кантактнай групы і рабочых падгруп, - адзначыў кіраўнік МЗС Расіі. - Мы ўдзячны за выдатную арганізацыю перагаворнага працэсу і намаганні з боку Беларусі па ўрэгуляванні канфлікту".