У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Сак 2017

Лапо: Беларусь і далей будзе надзейным гарантам забеспячэння пагранічнай бяспекі ў рэгіёне

Лапо: Беларусь і далей будзе надзейным гарантам забеспячэння пагранічнай бяспекі ў рэгіёне

16 сакавіка, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларусь і далей будзе адным з надзейных гарантаў забеспячэння пагранічнай бяспекі ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў на канферэнцыі ў Львове краін - членаў Еўрапейскага саюза і "Усходняга партнёрства" "Пагранічная бяспека ў дзеянні. Поспех у партнёрстве" старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, які ўзначаліў беларускую дэлегацыю. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што беларуская граніца з'яўляецца часткай знешняй граніцы паміж некалькімі міжнароднымі арганізацыямі і саюзамі. Таксама ён падкрэсліў тэндэнцыі да павышэння крымінальных рызык на граніцы, усе яны звязаны з трансгранічнай супрацьпраўнай дзейнасцю, якая набывае ўсё больш арганізаваныя формы.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі таксама адзначыў плённасць работы з украінскімі калегамі. Беларускі бок з прычыны важнасці развіцця кантактаў і ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі службамі не толькі дзяржаў Еўропы, але і ўсіх краін свету звярнуў увагу ўдзельнікаў форуму на практычную каштоўнасць Міжнароднай пагранічнай канферэнцыі, якая рэгулярна праводзілася да 2013 года. Анатоль Лапо прапанаваў абмеркаваць удзельнікам мерапрыемства магчымасць адраджэння гэтай пляцоўкі ў паўнацэнным фармаце.

"Беларусь і далей будзе заставацца адным з надзейных гарантаў забяспечэння пагранічнай бяспекі на рэгіянальным узроўні, а таксама падтрымае любыя ініцыятывы развіцця міжнароднага пагранічнага супрацоўніцтва, з улікам нацыянальных інтарэсаў", - запэўніў ён. "Беларускі бок ацэньвае незаконную міграцыю як небяспеку гібрыднага характару. Усе органы пагранічнай службы ажыццяўляюць процідзеянне нелегальнай міграцыі і іншым відам трансгранічнай супрацьпраўнай дзейнасці ў цесным супрацоўніцтве з пагранслужбамі сумежных дзяржаў. Ужо сёння органы пагранічнай службы Беларусі ў інтарэсах падтрымання стабільнасці на граніцы асаблівую ўвагу ўдзяляюць пытанням пашырэння магчымасцей комплекснага прымяненне разнародных сіл у ахове граніцы, уносяцца змяненні ў законы аб дзяржаўнай граніцы, аб органах пагранічнай службы, у адміністрацыйнае і крымінальнае заканадаўства, у нарматыўныя прававыя акты аб прыгранічнай тэрыторыі і глыбіні пагранічнай паласы", - сказаў Анатоль Лапо.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржпагранкамітэт Беларусі і Адміністрацыя Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны сумесна з Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі. У канферэнцыі вопытам па пытаннях інтэграванага кіравання сумеснымі граніцамі і ўмацавання іх бяспекі дзеляцца кіраўнікі пагранічных ведамстваў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі, Славакіі, Малдовы, Турцыі, Венгрыі, прадстаўнікі лідзіруючых арганізацый у галіне кіравання граніцамі і процідзеяння нерэгулярнай міграцыі - МАМ, ФРОНТЕКС, Місіі ЕС па прыгранічнай дапамозе Малдове і Украіне і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс