22 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Ва ўсіх сферах адносін у Беларусі і Грузіі намячаецца вялікі прагрэс. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Квірыкашвілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Георгій Квірыкашвілі адзначыў, што ўсе кантакты паміж краінамі актывізаваліся пасля афіцыйнага візіту ў Грузію Прэзідэнта Беларусі ў красавіку 2015 года. "Урады працуюць вельмі актыўна. Ёсць канкрэтныя праекты, якія ўжо рэалізуюцца. Думаю, што патэнцыял значна вышэйшы", - сказаў прэм'ер. Ён выказаў упэўненасць, што тавараабарот $200 млн - гэта рэальная лічба, якой можна лёгка дасягнуць. Так, у сферы інвестыцый адкрываюцца вялікія магчымасці для супрацоўніцтва.
Краіны нарошчваюць узаемадзеянне і ў культурна-гуманітарнай галіне. "Па ўсіх сферах намячаецца вялікі прагрэс", - канстатаваў Георгій Квірыкашвілі. Такая пазітыўная тэндэнцыя намецілася дзякуючы візіту беларускага лідара, падкрэсліў прэм'ер-міністр.
Беларускія і грузінскія партнёры павінны развіваць супрацоўніцтва гэтак жа актыўна, развіваць канкрэтныя праекты. "Мы ўсе нацэлены на канкрэтныя вынікі", - сказаў Георгій Квірыкашвілі.-