У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Врс 2016

Квірыкашвілі: Беларусь і Грузія маюць добры фундамент для супрацоўніцтва

Квірыкашвілі: Беларусь і Грузія маюць добры фундамент для супрацоўніцтва

1 верасня, Тбілісі /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія маюць добры фундамент для супрацоўніцтва, заявіў сёння прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Квірыкашвілі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Грузіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вельмі добры фундамент створаны для супрацоўніцтва, што падмацоўваецца цеснымі сувязямі і дружбай паміж нашымі народамі", - адзначыў Георгій Квірыкашвілі.

Ён павітаў членаў беларускай дэлегацыі, бізнесменаў, якія прыехалі на выстаўку і прывезлі сваю прадукцыю. "Не магу ўзгадаць ні аднаго мерапрыемства такога маштабу і магу толькі вітаць гэта, зыходзячы з вельмі цеснага супрацоўніцтва і дружбы паміж Беларуссю і Грузіяй", - сказаў прэм'ер-міністр Грузіі.

Паводле яго слоў, ідэя правядзення такой выстаўкі належыць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Яна была агучана ў час афіцыйнага візіту беларускага лідара ў Грузію ў 2015 годзе. "Мерапрыемствы гэтай выстаўкі збліжаюць нашы народы, даюць стымул з'яўлення новых ідэй у нашых бізнес-супольнасцей", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Ён вітаў правядзенне пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

"У нас зафіксавана дынаміка па многіх напрамках, такіх як турызм, гандаль. Мы намецілі сабе задачу да канца 2017 года павысіць паказчык тавараабароту да $200 млн і гэтага дасягнём", - рэзюмаваў Георгій Квірыкашвілі.

Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Грузіі адкрылася сёння ў Тбілісі. Яна будзе працаваць па 4 верасня. У экспазіцыі прадстаўлена прадукцыя больш як 140 беларускіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску