У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Сак 2019

Курц адзначае важную ролю Беларусі ў мірным урэгуляванні ў рэгіёне

Курц адзначае важную ролю Беларусі ў мірным урэгуляванні ў рэгіёне

29 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц адзначае важную ролю Беларусі ў пытанні мірнага ўрэгулявання ў рэгіёне. Аб гэтым ён заявіў сёння па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмеркавалі пытанні палітычнага супрацоўніцтва ў гэтым рэгіёне. Хачу падзякаваць вам за тую ролю, якую вы адыгрываеце ў рэгіёне ва ўстанаўленні міру. Мы, у прыватнасці, абмяркоўвалі ўкраінскі канфлікт. І тыя мінскія пагадненні, якія тут былі дасягнуты, ваша работа па функцыянаванні кантактнай групы ўносяць вялікі ўклад у стабільнасць у рэгіёне", - падкрэсліў федэральны канцлер.

Себасцьян Курц падкрэсліў, што Аўстрыя ў доўгатэрміновай перспектыве робіць стаўку на аб'яднальны падыход "і, і", а не "або, або". "Мы хацелі б, каб дзяржавы вашага рэгіёна збліжаліся з Еўрапейскім саюзам і пры гэтым не разрывалі свае гістарычна існуючыя цесныя сувязі з Расіяй. Мы мяркуем, што толькі так можна дабіцца пазітыўных змяненняў", - сказаў ён.

Федэральны канцлер выказаў словы ўдзячнасці за добрыя эканамічныя адносіны, якія склаліся паміж Беларуссю і Аўстрыяй, адзначыў актыўнае інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. Ён таксама падкрэсліў, што паміж краінамі ёсць добрая аснова для супрацоўніцтва - палітычныя, чалавечыя, гістарычныя адносіны.

Хачу яшчэ раз падкрэсліць неабходнасць пашырэння выбудоўвання нашага партнёрства. Не толькі партнёрства па лініі Аўстрыя-Беларусь, але таксама па лініях ЕС-Беларусь і ЕС-увесь рэгіён", - заявіў Себасцьян Курц.

Ён дадаў, што на перагаворах у Мінску бакі змаглі абмеркаваць не толькі эканамічныя і палітычныя пытанні, але таксама і пытанні прававой дзяржаўнасці, дэмакратыі, правоў чалавека. "Гэта важны для нас дыялог", - сказаў федэральны канцлер.

Себасцьян Курц таксама падзякаваў за тое, што на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" быў узведзены манумент у памяць аб 10 тыс. ахвяр яўрэйскай нацыянальнасці з Аўстрыі, якія былі забіты нацыстамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс