У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Врс 2017

Купчына: "Хельсінкі-2" прызначаны адрадзіць дух сапраўднага супрацоўніцтва ў інтарэсах міру ў Еўропе

Купчына:

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Хельсінкі-2" прызначаны адрадзіць дух сапраўднага супрацоўніцтва ў інтарэсах міру ў Еўропе. Аб гэтым 15 верасня на канферэнцыі "Перспектывы ўстойлівага міру ў Еўропе: бачанне ААН, роля парламентарыяў і грамадзянскай супольнасці" заявіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Алена Купчына выступіла ў ходзе тэматычнай сесіі "Еўропа - Еўразія і Балканы: умацаванне даверу і забеспячэнне супрацоўніцтва". Яна акцэнтавала безальтэрнатыўнасць інклюзіўнага дыялогу і міждзяржаўнага супрацоўніцтва. "У сувязі з гэтым увага была прыцягнута да ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб запуску новага Хельсінкскага працэсу ў мэтах зніжэння напружанасці і адраджэння сапраўднага духу супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і агульнай бяспекі ў Еўропе", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Беларускі прадстаўнік адзначыла неабходнасць пераадолення канфрантацыі, блокавага мыслення і раздзяляльных ліній, пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва і наладжвання дыялогу паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі на еўрапейскім кантыненце, ліквідацыі гандлёвых і тэхнічных бар'ераў, а таксама паляпшэння ўзаемазвязанасці ў сферах транспарту і лічбавай эканомікі, развіцця сапраўдных міжнародных партнёрстваў па вырашэнні агульных праблем, такіх як гандаль людзьмі, наркатрафік, міграцыя і іншыя.

Канферэнцыя "Перспектывы ўстойлівага міру ў Еўропе: бачанне ААН, роля парламентарыяў і грамадзянскай супольнасці" арганізавана Сусветнай федэрацыяй міру сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй парламентарыяў за мір і прымеркавана да штогадовага Дня міру. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен, парламентарыі з Аўстрыі, Італіі, Украіны і Чэхіі, прадстаўнікі навуковых колаў і грамадзянскай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс