Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2015

Купчына: У Беларусі і Францыі вялікія перспектывы ў тэхналагічным супрацоўніцтве

Купчына: У Беларусі і Францыі вялікія перспектывы ў тэхналагічным супрацоўніцтве

13 лютага, Мінск /Святлана Васілеўская - БЕЛТА/. У Беларусі і Францыі вялікія перспектывы ў тэхналагічным супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына пасля першага пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы разгледзелі традыцыйныя сферы супрацоўніцтва паміж намі. Гэта сельская гаспадарка, фармацэўтыка, прамысловае супрацоўніцтва і г.д. Мы думаем, што ў нас вялікія перспектывы і ў тых сферах, якія пакуль у беларуска-французскіх адносінах не гучаць. Гэта лічбавая эканоміка, больш цеснае тэхналагічнае супрацоўніцтва. А ў цэлым мы канстатуем, што двухбаковы тавараабарот, а гэта па выніках мінулага года $534 млн, абсалютна не адпавядае магчымасцям і, самае галоўнае, жаданням двух бакоў. Нягледзячы на тое, што беларускі экспарт вырас (прырост 19 працэнтаў па выніках мінулага года), гэта таксама не зусім здавальняюча", - адзначыла Алена Купчына.

Яна таксама адзначыла, што бакі маюць жаданне і імкненне выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці, уключаючы падтрымку Еўрапейскага саюза, для садзейнічання бізнес-супрацоўніцтву паміж краінамі.

У сваю чаргу начальнік службы двухбаковых адносін і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў генеральнай дырэкцыі казначэйства Міністэрства фінансаў Сандрын Гадэн падзякавала за дыялог, які адбыўся, і пацвердзіла, што праведзены 12 лютага I Беларуска-французскі бізнес-форум быў вельмі важным пачатковым этапам далейшага супрацоўніцтва. Беларускія і французскія калегі змаглі непасрэдна пагаварыць адзін з адным. Напрыклад, кампанія "Пежо Сітраен" вырашыла прадаўжаць больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю.

Таксама стала вядома, што ўжо ў лютым Беларусь наведаюць міністр замежных спраў Латвіі і прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з Бруселя. Затым будуць не менш важныя візіты з Францыі, Германіі і Польшчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі