У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2016

Купчына: Паміж Беларуссю і Венгрыяй адкрываюцца новыя магчымасці для супрацоўніцтва ў фінансавай сферы

Купчына: Паміж Беларуссю і Венгрыяй адкрываюцца новыя магчымасці для супрацоўніцтва ў фінансавай сферы

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Венгрыяй адкрываюцца новыя магчымасці для супрацоўніцтва ў фінансавай сферы. Гэта адзначыла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Алена Купчына старшынствавала на гэтым пасяджэнні сумесна з венгерскім калегам - намеснікам міністра замежных спраў і знешняга гандлю Ласла Саба. Яна ацаніла праведзеныя перагаворы як паспяховыя: "Абмеркавана вельмі шырокае кола пытанняў, якія традыцыйна ўваходзяць у наш парадак дня. Гэта датычыцца супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, навукі і тэхналогій. Асаблівы акцэнт быў зроблены на супрацоўніцтве ў фінансавай сферы, дзе адкрываюцца новыя магчымасці, у тым ліку ў кантэксце ўзаемадзеяння паміж венгерскім Эксімбанкам і нашым Беларусбанкам, а таксама страхавым агенцтвам "Белэксімгарант". Мы гаварылі аб тым, што, на жаль, геапалітычныя і геаэканамічныя фактары, якія цяпер прысутнічаюць у нашым рэгіёне, негатыўна ўплываюць на кан'юнктуру гандлёва-эканамічных сувязей паміж намі, таму за апошні час у нас ідзе негатыўны трэнд з пункту гледжання лічбаў знешняга гандлю, хоць і не такі вялікі".

Разам з тым, паводле слоў Алены Купчыной, "на фоне гэтай негатыўнай сітуацыі ў рэгіёне ў нас ідзе сур'ёзнае павелічэнне аб'ёмаў паслуг, на 45 працэнтаў назіраецца рост у параўнанні з мінулымі гадамі (у параўнанні з 2013 годам. - Заўвага БЕЛТА), перш за ўсё за кошт развіцця транспартнай і турыстычнай сфер супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венгрыяй".

Намеснік міністра таксама сказала, што хоць пасяджэнне было эканамічным, разглядаліся і іншыя тэмы, у тым ліку культурныя. Яна падкрэсліла, што беларускі і венгерскі бакі ўпэўнены ў далейшым паспяховым супрацоўніцтве, паколькі паміж Беларуссю і Венгрыяй як дружалюбнымі краінамі склаліся трывалыя адносіны салідарнасці і партнёрства. "У нас няма праблемных пытанняў у палітычным парадку дня, і гэта вельмі важна", - удакладніла Алена Купчына.

Яна таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што паспяхова прайшоў беларуска-венгерскі бізнес-форум, які па традыцыі папярэднічаў пасяджэнню міжурадавай камісіі. У ім прынялі ўдзел 16 венгерскіх прадпрыемстваў, прадстаўнікі якіх спецыяльна прыехалі для перагавораў з беларускімі калегамі. 31 беларускае прадпрыемства таксама адгукнулася для ўдзелу ў гэтым бізнес-форуме, і ўжо ёсць канкрэтныя дамоўленасці, накіраваныя на далейшае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс