У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Врс 2014

Купчына: Беларусь выступае за наладжванне дыялогу паміж Мытным саюзам і ЕС

Купчына: Беларусь выступае за наладжванне дыялогу паміж Мытным саюзам і ЕС

9 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае за наладжванне дыялогу і ўзаемадзеяння паміж двума інтэграцыйнымі аб'яднаннямі - Мытным саюзам (будучым Еўразійскім эканамічным саюзам) і Еўрапейскім саюзам з мэтай стварэння адзінай эканамічнай прасторы паміж Лісабонам і Уладзівастокам. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 9 верасня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін - удзельніц "Усходняга партнёрства", якая адбылася ў Баку ў рамках чацвёртага раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Асноўную ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі пытанням рэалізацыі ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і перспектывам яе далейшага развіцця, у тым ліку падрыхтоўкі да чацвёртага саміту УП, які пройдзе ў маі 2015 года ў Рызе.

У ходзе пленарнай дыскусіі кіраўнік беларускай дэлегацыі выклала прынцыповыя падыходы Беларусі да супрацоўніцтва ва "Усходнім партнёрстве". Яна падкрэсліла неабходнасць пераасэнсавання ініцыятывы з улікам украінскага крызісу і праблемных пытанняў, якія ўзніклі ў сувязі з падпісаннем Грузіяй, Малдовай і Украінай пагадненняў аб асацыяцыі з ЕС, а таксама важнасць індывідуальных падыходаў да ўсіх краін-партнёраў з улікам іх нацыянальных інтарэсаў, прыярытэтаў і патрэбнасцей.

Алена Купчына падкрэсліла прыярытэтнасць безумоўнага выканання прынцыпу раўнапраўя ўсіх краін-партнёраў ва "Усходнім партнёрстве" незалежна ад іх інтэграцыйных памкненняў, неабходнасць забеспячэння практычнай аддачы ініцыятывы, у тым ліку праз умацаванне бізнес-вымярэння і актывізацыю праектнага ўзаемадзеяння ў сферах транспарту, гандлю, энергетыкі, кіравання граніцамі. Былі агучаны канкрэтныя ініцыятывы Беларусі па павышэнні эфектыўнасці партнёрства.

Акрамя таго, адбыліся рабочыя сустрэчы намесніка міністра з кіраўнікамі дэлегацый краін-партнёраў, а таксама еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле і намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід. Абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску