Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Ліп 2015

Купчына: Беларусь прадоўжыць палітыку захавання міру і падтрымання бяспекі

8 ліпеня, Любляна /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь заваявала сваю незалежнасць вельмі высокай цаной і заўсёды будзе ўносіць уклад у захаванне міру і падтрыманне бяспекі. Аб гэтым заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 7 ліпеня ў Любляне на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды беларускага нацыянальнага свята - Дня Незалежнасці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТААлена Купчына адзначыла, што Беларусь развівае супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі на аснове ўзаемапавагі. Адносіны са Славеніяй склаліся традыцыйна дружалюбныя і ўзаемавыгадныя, што пацвярджаецца і праведзенымі перагаворамі ў славенскім знешнепалітычным ведамстве. На думку намесніка міністра, паміж нашымі краінамі ёсць добрыя перспектывы для развіцця кантактаў у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Славеніі па сумяшчальніцтве Аляксандр Хайноўскі падкрэсліў важнасць развіцця беларуска-славенскага супрацоўніцтва. Ён лічыць, што наяўнасць станоўчай дынамікі ва ўзаемадзеянні з'яўляецца добрай асновай для яшчэ больш цесных сувязей у перспектыве.

Беларускі дыпламатычны прыём у Любляне адбыўся з удзелам генеральнага дырэктара МЗС па эканамічнай дыпламатыі, сустаршыні беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Станіслава Рашчана, іншых прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Славеніі, генеральнага дырэктара славенскай кампаніі "Рыка" Янеза Шкрабца, дыпламатычнага корпуса, творчай інтэлігенцыі, кіраўніцтва аргкамітэта Міжнароднага Люблянскага фестывалю, які цяпер праходзіць у славенскай сталіцы.

Алена Купчына ўдзельнічала ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, што адбыліся ў Любляне, у ходзе свайго візіту ў Славенію 6-7 ліпеня. У час візіту намеснік міністра замежных спраў правяла шэраг перагавораў у МЗС Славеніі, на якіх былі абмеркаваны стан і перспектывы пашырэння двухбаковых адносін у палітычнай, эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах, сітуацыя ў рэгіёне, а таксама развіццё дыялогу па лініі Беларусь-ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі