У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Сак 2015

Купчына: Беларусь і ЕС да саміту "Усходняга партнёрства" могуць выйсці на парафіраванне пагаднення аб аблягчэнні візавага рэжыму

Купчына: Беларусь і ЕС да саміту

3 сакавіка, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына не выключае, што да рыжскага саміту "Усходняга партнёрства" Беларусі і ЕС удасца выйсці на парафіраванне пагаднення аб аблягчэнні візавага рэжыму. Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам па выніках беларуска-італьянскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не выключаем, што сапраўды нам удасца да рыжскага саміту "Усходняга партнёрства" выйсці на парафіраванне пагаднення аб аблягчэнні візавага рэжыму", - сказала Алена Купчына.

Яна пацвердзіла, што ў бліжэйшы час пройдуць чарговыя кансультацыі па пытанні аблягчэння візавага рэжыму. "Яны адбудуцца ў Мінску", - адзначыла Алена Купчына. З беларускага боку ў кансультацыях будуць прымаць удзел супрацоўнікі МЗС і МУС. "Будзе два пагадненні - па візавай лібералізацыі і рэадмісіі", - праінфармавала намеснік кіраўніка МЗС.

Алена Купчына таксама дадала, што цяпер у рамках ЕС разглядаецца пытанне аб выпрацоўцы новай перагаворнай пазіцыі па пытанні лібералізацыі візавага рэжыму з Беларуссю. "Мы таксама спадзяёмся, што ў ходзе гэтых кансультацый нам удасца дасягнуць істотнага прагрэсу", - рэзюмавала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс