Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Sep 2014

Кучма падзякаваў Лукашэнку за стварэнне спрыяльных умоў для вядзення перагавораў

Кучма падзякаваў Лукашэнку за стварэнне спрыяльных умоў для вядзення перагавораў

5 верасня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Леанід Кучма падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за стварэнне спрыяльных умоў для вядзення перагавораў. Аб гэтым экс-прэзідэнт Украіны паведаміў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Былі створаны нармальныя ўмовы для работы. Думаю, што тая абстаноўка, якая была тут сёння ў час нашай сустрэчы, дала магчымасць гаварыць сапраўды на адной мове. У нас ва ўсіх было жаданне, каб у гэтым рэгіёне настаў мір. Думаю, што мы гэтага абавязкова дасягнем. Яшчэ раз хачу перад усімі Аляксандру Рыгоравічу падзякаваць за тое, што ў Мінску адбылася такая знакавая падзея. Зроблены вельмі сур'ёзны першы крок. Наперадзе вельмі вялікая работа і ўрадаў нашых, і парламентаў, і ваенных", - сказаў Леанід Кучма.

Ён таксама заявіў, што няма сумненняў наконт абмену затрыманымі (палоннымі). "Многія ўздыхнулі, таму што ёсць узаемнае жаданне гэта выканаць", - адзначыў былы ўкраінскі прэзідэнт.

Леанід Кучма дадаў, што калі была каманда спыніць агонь з абодвух бакоў, то "гэта не значыць, што з-за вугла хтосьці не будзе нейкія рэчы рабіць". Аднак трэба імкнуцца да перамір'я. Самае галоўнае, на яго думку, павінна быць палітычная воля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі