У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2015

Кучма: Гледзячы на сітуацыю ў Беларусі, хацеў бы пажадаць такой стабільнасці Украіне

Кучма: Гледзячы на сітуацыю ў Беларусі, хацеў бы пажадаць такой стабільнасці Украіне

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гледзячы на сітуацыю ў Беларусі, хацеў бы пажадаць такой стабільнасці Украіне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, які прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гледзячы на сітуацыю ў Беларусі, хацеў бы пажадаць такой стабільнасці Украіне. Украіна цяпер прайшла па такім шляху, па якім нікому не жадаем праходзіць у будучым", - падкрэсліў Леанід Кучма. Паводле яго слоў, Мінск стаў тым месцам, дзе былі закладзены асновы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. "Я маю на ўвазе, у першую чаргу, адвод цяжкіх відаў узбраенняў", - удакладніў ён.

Экс-прэзідэнт таксама прызнаўся, што яго радуе тое, наколькі за апошнія гады змянілася беларуская сталіца. "Кожны раз, калі прылятаю ў Мінск, пачынаючы ўжо з аэрапорта, я атрымліваю вялікае задавальненне, гледзячы вакол. У тыя гады, калі я быў Прэзідэнтам і часта бываў у Мінску, гэты горад быў іншым. Ён змяніўся. Вы павінны ганарыцца тымі пераўтварэннямі, якія адбываюцца ў вашай краіне", - перакананы Леанід Кучма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс