У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2015

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - важная платформа ў стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху

18 верасня, Смалявіцкі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - важная платформа ў стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Гэта адзначыў губернатар правінцыі Ганьсу Лю Вэйпін 18 верасня на ўрачыстай цырымоніі закладкі каменя на будаўніцтве першай вытворчасці ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, якое будзе весці кампанія "Цзюй Сінь солад", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - важная платформа ў стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляхуЛю Вэйпін адзначыў важнасць таго, што першымі пабудуюць прадпрыемства ў парку кітайскія інвестары з Ганьсу. "Цзюй Сінь солад" - гэта восьмы па ліку зарэгістраваны рэзідэнт у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Праз год ужо, як плануецца, тут будзе пабудавана прадпрыемства па вытворчасці соладу, які будзе пастаўляцца ў Кітай і іншыя краіны. Прычым сыравіну для вытворчасці ячменнага соладу плануецца экспартаваць у Беларусь. Будаўніцтва будзе весціся ў два этапы, кожны з якіх прадугледжвае стварэнне магутнасцей па вытворчасці 150 тыс. т у год.

Губернатар правінцыі Ганьсу лічыць, што праект будзе рэалізаваны дзякуючы беларуска-кітайскім дамоўленасцям на вышэйшым узроўні. "Беларусь і Кітай - надзейныя партнёры, палітычны ўзаемадавер паміж якімі пастаянна паглыбляецца, эканамічныя кантакты растуць", - сказаў Лю Вэйпін.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - важная платформа ў стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляхуПры гэтым ён падкрэсліў, што вытворчасць соладу - гэта канкрэтны праект пры рэалізацыі ініцыятывы эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Разам з будаўніцтвам прадпрыемства кітайскія інвестары абяцаюць ствараць інфраструктуру.

Ганьсу мае больш як 2200-гадовую гісторыю. Правінцыя размешчана на паўночным захадзе Кітая за 200 км ад Сіаня. Праз яе тэрыторыю праходзіла больш за 1,6 тыс. км старажытнага Шаўковага шляху. Новы Шаўковы шлях будзе таксама праходзіць праз Ганьсу.Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - важная платформа ў стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску