У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2018

Кітай зацікаўлены ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю - Люй Сіньхуа

Кітай зацікаўлены ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю - Люй Сіньхуа

11 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай зацікаўлены ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня кітайскага Савета па пашырэнні супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень Люй Сіньхуа.

Ён звярнуў увагу на той факт, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін падтрымліваюць цесныя дружалюбныя адносіны, што з'яўляецца добрай асновай для развіцця ўсебаковых беларуска-кітайскіх адносін.

Паводле слоў старшыні савета, Беларусь - важны партнёр для Кітая, які падтрымліваў дружалюбныя адносіны з КНР яшчэ ў той перыяд, калі Кітай не быў такой эканамічна магутнай краінай. Люй Сіньхуа перакананы, што важным складнікам супрацоўніцтва з'яўляецца праект стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Ён ужо стаў узорам супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Старшыня падкрэсліў, што палітычная і эканамічная стабільнасць у Беларусі з'яўляецца прывабным фактарам для кітайскага бізнесу.

Люй Сіньхуа, які ўзначальвае Савет па пашырэнні супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень, - экс-намеснік міністра замежных спраў Кітая. У складзе савета працуюць таксама больш за 90 паслоў, якія пакінулі дыпламатычную работу, але прадаўжаюць уносіць свой уклад у развіццё супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі. Люй Сіньхуа ўпэўнены, што платформа Поўдзень-Поўдзень з'яўляецца сур'ёзнай асновай для далейшага ўмацавання беларуска-кітайскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс