У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Чэр 2019

Кітай выступае за выхад супрацоўніцтва з Беларуссю на яшчэ больш высокі ўзровень - Цуй Цымін

Кітай выступае за выхад супрацоўніцтва з Беларуссю на яшчэ больш высокі ўзровень - Цуй Цымін

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай выступае за выхад супрацоўніцтва з Беларуссю на новы, яшчэ больш высокі ўзровень. Аб гэтым заявіў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін у Доме дружбы на пасяджэнні дыскусійнага клуба, прымеркаваным да 70-годдзя ўтварэння КНР, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў, што Кітай і Беларусь з'яўляюцца ўсебаковымі стратэгічнымі партнёрамі. "Дзякуючы асабістаму ўдзелу Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кітайска-беларускія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні. Кітай гатовы пастаянна ўмацоўваць дружалюбнае супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных галінах і прадаўжаць выводзіць адносіны на новы ўзровень", - сказаў ён.

Пасол звярнуў увагу, што ў бягучым годзе спаўняецца 70 гадоў з дня заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі. "За гэты перыяд дзяржава дасягнула маштабных поспехаў па ўсіх напрамках, пачалася новая эпоха развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Мы стварылі эфектыўную сістэму народнай гаспадаркі, выйшлі на скорасць развіцця, новую для сусветнага эканамічнага развіцця. Кітай па ўзроўні ВУП у мінулым годзе заняў другое месца ў свеце", - адзначыў Цуй Цымін. Дасягненні кітайскіх вучоных у галіне навукі і тэхналогій таксама прыкметныя на міжнароднай арэне. "Высокатэмпературная звышправоднасць, нанатэхналогіі і іншыя прарывы ў фундаментальнай навуцы, супергібрыдны рыс, высокапрадукцыйныя камп'ютары і іншыя інжынерныя дасягненні забяспечваюць магутную падтрымку эканамічнага і сацыяльнага развіцця Кітая", - прадоўжыў Цуй Цымін.

Ён таксама адзначыў: "Будаўніцтва ініцыятывы "Пояс і шлях" - новы стыль адкрытасці Кітая знешняму свету. З моманту яе вылучэння Кітай сумесна з іншымі краінамі, у тым ліку Беларуссю, садзейнічае палітычным стасункам, расшырэнню эканамічнай інфраструктуры супрацоўніцтва, бесперашкоднаму гандлю. "Пояс і шлях" не толькі эканамічнае супрацоўніцтва, але і важны спосаб удасканалення мадэлі глабальнага развіцця і кіравання, садзейнічання здароваму развіццю эканамічнай глабалізацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс