У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Жнв 2016

Кітай вельмі цэніць дружалюбныя ўзаемаадносіны з Беларуссю - прадстаўнік ЦК КПК

Кітай вельмі цэніць дружалюбныя ўзаемаадносіны з Беларуссю - прадстаўнік ЦК КПК

1 жніўня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Кітай вельмі цэніць дружалюбныя ўзаемаадносіны з Беларуссю і даражыць імі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік дырэктара шостага ўпраўлення (краіны Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі) міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі Кітая Цянь Найчэн на сустрэчы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Кітай ужо ў хуткім часе будуць адзначаць 25-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэтыя гады мы дасягнулі вялікіх вынікаў у розных галінах. Кітайскі бок гатовы і ў далейшым пашыраць стратэгічнае супрацоўніцтва з Беларуссю", - падкрэсліў Цянь Найчэн.

У бліжэйшыя месяцы, паводле яго слоў, чакаюцца важныя падзеі, якія змогуць надаць новы імпульс беларуска-кітайскаму ўзаемадзеянню. У іх ліку - плануемы на верасень візіт у Беларусь прадстаўнічай кітайскай дэлегацыі.

Цянь Найчэн асабліва падкрэсліў, што Кітай сваю знешнюю палітыку выбудоўвае на прынцыпах роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі, неўмяшання ў справы адзін аднаго.

Кітай па выніках 2015 года ўвайшоў у тройку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Паводле даных беларускага Міністэрства эканомікі, за мінулы год тавараабарот Беларусі і КНР склаў больш за $3 млрд і вырас да ўзроўню 2014 года на 5,6 працэнта; беларускі экспарт склаў амаль $800 млн (рост на 22 працэнты), імпарт - $2,4 млрд (рост на 1,1 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску