VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Кст 2018

Кручанаў: будаўніцтва сацжылля - адзін з паспяховых прыкладаў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

Кручанаў: будаўніцтва сацжылля - адзін з паспяховых прыкладаў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

24 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сумесны з Кітаем праект па будаўніцтве ў Беларусі сацыяльнага жылля з'яўляецца адным з паспяховых прыкладаў супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Кручанаў сёння на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў Мінску праекта па другім этапе будаўніцтва сацыяльнага жылля з прыцягненнем тэхніка-эканамічнай дапамогі кітайскага ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Кручанаў назваў вельмі важным праект узвядзення ў розных рэгіёнах Беларусі сацыяльнага жылля, які складаецца з трох этапаў. Кватэры будуць выдзяляцца для сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва, пры гэтым застаючыся ў камунальнай форме ўласнасці.

Гэта не адзіны сумесны з Кітаем праект, сказаў першы намеснік міністра. Ён падкрэсліў важнасць таго, што ў Беларусі быў паспяхова завершаны першы этап будаўніцва, у адпаведнасці з якім узведзена 16 сацыяльных дамоў. "Вельмі важна, што мы дапамагаем адзін аднаму і паспяхова рэалізуем сумесныя праекты", - заўважыў ён.

У сваю чаргу намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў падкрэсліў, што ў беларускай сталіцы цесныя кантакты з кітайскімі партнёрамі. Дзякуючы рэалізацыі сумесных праектаў паляпшаецца інфраструктура горада, а ў 2019 годзе будзе здадзены ў эксплуатацыю 80-кватэрны сацыяльны дом. Узвядзенне сацыяльнага жылля - адзін з важных напрамкаў развіцця горада.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін падкрэсліў узаемнасць падтрымкі КНР і Беларуссю адна адну. Ён адзначыў, што Беларусь аказвала дапамогу Кітаю ў ліквідацыі наступстваў разбуральных землетрасенняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход