Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Снж 2017

Крэмер: Сусветны банк у Беларусі сфакусіруе ўвагу на інфраструктурных праектах і кадрах

Крэмер: Сусветны банк у Беларусі сфакусіруе ўвагу на інфраструктурных праектах і кадрах

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк сфакусіруе сваю ўвагу ў Беларусі на інфраструктурных праектах і павышэнні кваліфікацыі кадраў, заявіў сёння журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер у час прэзентацыі чарговага "Эканамічнага агляду Сусветнага банка для Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца нашага будучага супрацоўніцтва з Беларуссю, то наш савет дырэктараў будзе разглядаць новую стратэгію Групы Сусветнага банка адносна Беларусі ў сакавіку 2018 года. Гэта стратэгія ахопіць перыяд да чэрвеня 2022 года. Група Сусветнага банка мае намер сфакусіраваць увагу на трох сферах. Сярод іх аказанне дапамогі ў распрацоўцы чалавечага капіталу і кваліфікацыі кадраў. Плануем працаваць з сістэмай адукацыі Беларусі. Акрамя таго, мы хочам дапамагчы краіне ў інфраструктурным сектары", - расказаў Аляксандр Крэмер.

На яго думку, менавіта развіццё інфраструктурнага сектара сур'ёзна ўплывае на эканоміку і даходы ў краіне. У гэтай частцы Сусветны банк плануе інвесціраваць сродкі ў сектар водазабеспячэння і водаадвядзення. Прадоўжыць работу Міжнародная фінансавая карпарацыя, якая садзейнічае развіццю інфраструктуры з удзелам прыватнага сектара.

"Яшчэ адзін важны напрамак, па якім мы будзем працаваць, - паляпшэнне прадукцыйнасці, стымулюючы рост прыватнага сектара і павышаючы прадукцыйнасць у дзяржаўным сектары", - растлумачыў кіраўнік прадстаўніцтва банка і ўдакладніў, што павышэнне ўзроўню жыцця людзей без павышэння прадукцыйнасці можа прывесці да макраэканамічных складанасцей. "Ёсць два спосабы павышэння прадукцыйнасці дзяржпрадпрыемстваў. Першы - гэта прыватызацыя, другі - калі дзяржава прад'яўляе да дзяржсектара тыя ж самыя меры дысцыпліны, якія прад'яўляюцца і да прыватнага. Другі варыянт больш складаны і патрабавальны, але яны абодва могуць разглядацца такой краінай, як Беларусь", - рэзюмаваў ён.

Аляксандр Крэмер таксама нагадаў, што нядаўна ў краіне быў прыняты пакет дакументаў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу. Ён падкрэсліў важнасць прыняцця такіх заканадаўчых мер.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі