У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Жнв 2018

"Кіраваць старымі метадамі ўжо не заўсёды атрымліваецца" - Румас чакае ад Мінэканомікі новых ідэй


20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраваць эканомікай старымі метадамі ўжо не заўсёды атрымліваецца, урад чакае ад Мінэканомікі новых ідэй для развіцця краіны. Аб гэтым заявіў 20 жніўня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на прадстаўленні міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога калектыву міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзмітрый Мікалаевіч, я чакаю ад вас і вашай каманды новых ідэй, таму што ўсе мы разумеем, што час ідзе, усё мяняецца. Свет вакол нас мяняецца вельмі хутка, і кіраваць эканомікай старымі метадамі ўжо не заўсёды атрымліваецца. Разам з тым мне вельмі хацелася б, каб новыя прапановы не былі тэарэтычнымі і адарванымі ад жыцця, каб яны добра спалучаліся з нашай рэчаіснасцю і іх укараненне не прыводзіла да нейкіх шокаў", - сказаў Сяргей Румас.

Ва ўрадзе ўжо завяршаюць работу над прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год. Паводле слоў Сяргея Румаса, ідзе асучасніванне прагнозу, зыходзячы са змяненняў курса расійскага рубля, іншых фактараў. Праект прагнозу павінен быць разгледжаны ў наступны аўторак, 28 жніўня, на пасяджэнні Савета Міністраў і да 1 верасня ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Сяргей Румас выказаў удзячнасць за работу Уладзіміру Зіноўскаму, які раней займаў пасаду міністра эканомікі. "Мы яшчэ будзем размаўляць з Уладзімірам Іванавічам, але я ўпэўнены, што яго патэнцыял не павінен застацца незапатрабаваным, думаю, ён сам вызначыць, дзе, у якой якасці хоча прадоўжыць сваю работу. Упэўнены, што ён яшчэ шмат карысці прынясе нашай краіне", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску