У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Крс 2016

Кіраўнік Растурызму: Паток расіян у Беларусь павінен павялічыцца ў разы

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паток расійскіх турыстаў у Беларусь павінен павялічыцца ў разы. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Федэральнага агенцтва па турызме Расіі (Растурызму) Алег Сафонаў на міжнародным кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак 2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Растурызм і Міністэрства спорту і турызму Беларусі падпісалі сёння пагадненне аб супрацоўніцтве, у якім прапісана праграма дзеянняў для ўзаемнага павелічэння турыстычных патокаў паміж краінамі. Як растлумачыў Алег Сафонаў, галоўнымі напрамкамі супрацоўніцтва стануць санаторна-курортнае аздараўленне, ваенна-патрыятычны турызм і развіццё кемпінгавага руху. "Мы вельмі зацікаўлены ў паслугах беларускага санаторна-курортнага комплексу. Беларускія санаторыі прадастаўляюць высакаякасныя паслугі і расійскія грамадзяне павінны актыўна карыстацца гэтымі магчымасцямі. Што датычыцца ваенна-патрыятычнага турызму, то варта стварыць адзіны даведнік па маршрутах Беларусі і Расіі. У плане развіцця кемпінгавага руху трэба працаваць над інфраструктурай, каб прыцягнуць у нашы краіны кемпераў з Еўропы", - дадаў ён.

Паводле даных Растурызму, у Беларусь штогод прыязджае амаль 240 тыс. арганізаваных расійскіх турыстаў. "На наш погляд, гэта лічба нязначная. Яна можа быць павялічана ў разы, і мы павінны гэта зрабіць", - адзначыў Алег Сафонаў.

Кіраўнік Растурызму падкрэсліў, што расійскім турыстам прыязджаць у Беларусь цікава і камфортна. "Нам трэба актыўна папулярызаваць беларускі турыстычны прадукт у Расійскай Федэрацыі. У рамках падпісанай сёння праграмы сумесных дзеянняў мы створым выключна спрыяльныя ўмовы для турбізнесу Беларусі для пашырэння турыстычнага прадукту ў Расіі", - падкрэсліў ён.

"Мы зацікаўлены ў развіцці ўнутранага і ўязнога турызму, які будзе працаваць на эканоміку і Беларусі, і Расіі", - сказаў на заканчэнне Алег Сафонаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс