У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Врс 2016

Кіраўнік "Расатама": пытанне з заменай корпуса рэактара БелАЭС вырашыцца ў рабочым парадку

Кіраўнік

27 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Пытанне з заменай корпуса для першага энергаблока Беларускай АЭС вырашыцца ў рабочым парадку. Аб гэтым заявіў 27 верасня журналістам генеральны дырэктар "Расатама" Сяргей Кірыенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі беларускія калегі папросяць замяніць корпус рэактара, а яны гэта па факце зрабілі, значыць, мы яго заменім. Не відаць нейкіх праблем. Корпус абсалютна працаздольны, ён можа быць выкарыстаны на іншых праектах. Ніякіх дадатковых выдаткаў, акрамя звязаных з перавозкай рэактара, няма - гэта мы дакладна зможам вырашыць. Таму праблем я не бачу. Што датычыцца ўзгаднення графіка (будаўніцтва БелАЭС - Заўвага БЕЛТА), гэта рабочае пытанне", - заявіў журналістам Сяргей Кірыенка.

Кіраўнік "Расатама" адзначыў добрае ўзаемаразуменне з беларускімі калегамі і расказаў, што ён літаральна 27 верасня паразмаўляў з намеснікам міністра энергетыкі Беларусі Міхаілам Міхадзюком.

Сяргей Кірыенка таксама нагадаў, што Беларусь прыняла на сябе асноўны ўдар Чарнобыля, што можа ўплываць на грамадскую думку наконт атамнай энергетыкі. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што разумее занепакоенасць не толькі тэхнічнымі рашэннямі, але і грамадскай прымальнасцю праекта. "Таму мы цалкам дапускаем і з павагай ставімся да таго, што шэраг рашэнняў нашых беларускіх партнёраў можа тлумачыцца не тэхнічнымі патрабаваннямі, а камфортам грамадскай думкі. Мы будзем да гэтага ставіцца з вялікай павагай і разуменнем", - дадаў кіраўнік "Расатама".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс